Манпэлье (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Манпэлье
Поўная назва Montpellier Hérault Sport Club
Заснаваны 1974
Горад Манпэлье, Францыя
Стадыён Стад дэ ля Масон
Умяшчальнасьць: 32 950
Кіраўнік Ляран Нікален[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 12 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Манпэлье» (па-француску: Montpellier Hérault Sport Club) — францускі футбольны клюб з гораду Манпэлье, дэпартамэнту Эро. Заснаваны ў 1974 годзе ў выніку зьліцьця двух клюбаў «Montpellier-Littoral FC» і «AS Paillade». Чэмпіён Францыі (2012) і двухразовы ўладальнік Кубка Францыі. Хатняй арэнай з 1976 году зьяўляецца стадыён «Стад дэ ля Масон», які здольны зьмясьціць амаль 33 тысячы чалавек. Пасьля перамогі ў Кубку Францыі ў 1929 годзе, «Манпэлье» ў 1932 годзе прымаў удзел у першым сэзоне чэмпіянату Францыі па футболе разам зь дзевятнаццацю іншымі клюбамі. У 1974 годзе клюб быў набыты францускім прадпрымальнікам Люі Нікаленам, які зьяўляецца прэзыдэнтам і асноўным акцыянэрам клюбу й па сёньняшні дзень. Цяперашнюю назву каманда атрымала ў 1989 годзе, а да гэтага часу каманда называлася «Montpellier Paillade Sport Club».

За клюб у свае часы гулялі некалькі вядомых гульцоў, у першую чаргу Ляран Блян, які ў цяперашні час зьяўляецца галоўным трэнэрам зборнай Францыі па футболе. Блян таксама зьяўляецца найлепшым бамбардзірам клюбу ўсіх часоў. Эрык Кантана, Ражэ Міла й Карляс Вальдэрама таксама абаранялі колеры клюбу. У 2001 годзе «Манпэлье» стварыў жаночую футбольную каманду.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манпэлье быў заснаваны ў 1919 годзе пад назвай «Stade Olympique Montpelliérain» асацыяцыяй «Générale Sportive Montpelliéraine», якая складалася з заможных і амбіцыйных грамадзянаў Манпэлье. Стварэньне спартовага клюбу ў горадзе вялося з 1914 году, аднак, ідэя памерла з-за Першай сусьветнай вайны. Пасьля стварэньня спартовы клюб налічваў каманды па такім відам спорту як футбол, рэгбі, лёгкая атлетыка, тэніс і бокс. Штаб-кватэра клюбу знаходзіцца ў мясцовым кафэ. Празь некалькі месяцаў існаваньня футбольная каманда клюбу аб’ядналася зь іншым мясцовым клюбам «La Vie au Grand Air du Languedoc» (VGAL), які быў сфармаваны ў жніўні 1917 году й спэцыялізавалася выключна на футболе.

Пасьпяховае зьліцьцё з VGAL і набыцьцё гульцоў клюбу дазволіла «Манпэлье» лёгка адаптавацца ў спорце. Клюб у першыя гады свайго станаўленьня гуляў у лізе Division d'Honneur Sud-Est. У 1925 годзе клюб кіраваўся шатляндцам Вікторам Гібсанам. У тым жа годзе, «Манпэлье» перажыў унутраны крызіс пасьля таго, як Футбольная фэдэрацыя Францыі выявіла, што клюб быў вінаваты ў фінансавых злоўжываньнях. Прэзыдэнт клюбу быў адхілены ад футболу на пяць гадоў і «Манпэлье» быў паніжаны ў клясе. У выніку штрафы прывялі да сыходу шэрагу гульцоў. У рамках намаганьняў па аднаўленьні, клюб зьмяніў сваю назву на «Sports Olympiques Montpelliérains» і запрасіў шэраг новых гульцоў, у першую чаргу Браніслава Секуліча, Ражэра Ральё й трох братоў Крамэраў са Швайцарыі. Працэс аднаўленьня быў неадкладны, клюб адразу ж вярнуўся ў лігу пасьля аднаго сэзону. У 1929 годзе клюб выйграў свой першы буйны трафэй, Кубак Францыі. У фінальнай гульні супраць клюбу «Сэт» каманда дамаглася перамогі зь лікам 2:0, галы ў той сустрэчы забілі Агюст Крамэр і Эдмон Крамэр.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Бэльмін Дыздаравіч 2001
3 Сьцяг Гвінэі Аб Ісыяга Сыльля 1994
4 Сьцяг Малі Аб Бубакар Куятэ 1997
5 Сьцяг Францыі Аб Мадыбо Саньян 1999
6 Сьцяг Францыі Аб Крыстафэр Жульен 1993
7 Сьцяг Францыі Нап Арно Нардэн 1998
8 Сьцяг Нігерыі Нап Акор Адамз 2000
9 Сьцяг Ярданіі Нап Муса Аль-Тамары 1997
10 Сьцяг Тунісу Нап Вагбі Хазры 1991
11 Сьцяг Францыі ПА Тэжы Саванье (капітан) 1991
12 Сьцяг Францыі ПА Жардан Фэры 1992
13 Сьцяг Францыі ПА Жарыс Шатар 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Бр Дымітры Бэрто 1998
17 Сьцяг Францыі Аб Тэо Сэнт-Люк 1998
18 Сьцяг Францыі ПА Лео Леруа 2000
19 Сьцяг Францыі ПА Саша Дэляй 2002
22 Сьцяг Францыі ПА Каліль Фаяд 2004
23 Сьцяг Францыі Нап Ян Карамо (ар. Тарына) 1998
27 Сьцяг Швайцарыі Аб Бэчыр Амэрагіч 2002
29 Сьцяг Камэруну Аб Энзо Чато 2002
36 Сьцяг Швайцарыі Аб Сыльван Гэфці (ар. Джэноа) 1997
40 Сьцяг Францыі Бр Бэнжамэн Лякомт 1991
70 Сьцяг Францыі Нап Тангі Кулібалі 2001
77 Сьцяг Малі Аб Фаляй Сако 1995

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]