Марбад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марабод»)

Марбад (лац. Maroboduus[1]; 2-я палова I стагодьдзя да н. э. — 37, Равэнна, Рымская імпэрыя) — водца маркаманаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з шляхетнага роду. Юнаком жыў у Рыме, выхоўваўся пры двары імпэратара Актавіяна Аўгуста. Па перасяленьні маркаманаў у 8 годзе да н. э. на тэрыторыю сучаснай Чэхіі аб’яднаў іх з суседнімі плямёнамі, ачолеўшы магутны зьвяз. Паводле рымскага прыкладу арганізаваў войска, якая складалася з 70 тысячаў чалавек пяхоты й 4 тысяч чалавек коньнікаў.

У 17 годзе н. э. войска Марабода атрымала паразу ад водцы хэрускаў Армініюса. У 19 годзе н. э. Марабод быў зрынуты шляхтай і мусіў быў прасіць прытулак у рымлянаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Марбод // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1896 Т. XVIIIa. — С. 592—593.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]