Марцін Залескі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марцін Залескі. «Вяртаньне аддзелаў войска польскага зь Вежбна». 1831 год

Ма́рцін Зале́скі (па-польску: Marcin Zaleski; 1796, Кракаў — 1877, Варшава) — польскі мастак.

Быў самавукам, працаваў памочнікам дэкаратара ў тэатры і пасьля працы капіяваў карціны. Вучыўся ў Нямеччыне, Францыі, Італіі. З 1830 году пражываў у Варшаве. Быў відавочцам Лістападаўскага паўстаньня, якое адлюстраваў у сваіх карцінах (але на першым пляне заўсёды была архітэктура). З 1846 году быў прафэсарам у Варшаўскай Акадэміі мастацтва.

Займаўся галоўным чынам відамі Варшавы, Кракава і Вільні, таксама партрэтамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марцін Залескісховішча мультымэдыйных матэрыялаў