Матэо Фэрары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Матэо Фэрары
Матэо Фэрары
Matteo Ferrari
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 сьнежня 1979 (44 гады)
Афлю, Альжыр
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1995—1996
1996—1997
С.П.А.Л.
Інтэрнацыянале
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2002
1997—1998
1998—1999
1999—2000
2001—2002
2002—2004
2004—2008
2005—2006
2008—2009
2009—2011
2012—2014
Інтэрнацыянале
Джэноа
Леччэ
Бары
Парма
Парма
Рома
Эвэртан
Джэноа
Бэшыкташ
Манрэаль Імпэкт
19 (0)
11 (0)
3 (0)
13 (0)
16 (0)
65 (3)
78 (2)
8 (0)
33 (0)
46 (0)
81 (1)
Зборныя
2002—2004 Італія 11 (0)

Матэо Фэрары (па-італьянску: Matteo Ferrari; нарадзіўся 5 сьнежня 1979 году, Афлю, Альжыр) — былы італьянскі футбаліст, абаронца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэрары нарадзіўся ў Альжыры, яго бацька — італьянец, а маці — гвінэйка.

Клюб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матэо пачаў сваю кар’еру ў клубе «С.П.А.Л.», пазьней яго выкупіў мілянскі «Інтэрнацыянале». На працягу 3 гадоў запар ён быў у арэндзе ў «Джэноа», «Леччэ», «Бары». Пасьля гэтага часу ён адыграў паўнавартасны сезон у «Інтэры», але неўзабаве ізноў адправіўся ў арэнду гэтым разам у «Парму». Дзякуючы добрай гульні Матэо, «Парма» выкупіла гульца.

У жніўні 2004 году Фэрары перайшоў у «Рому», але ў рымскім клюбе ён ня мог паказаць такую жа яркую гульню як у «Парме» і быў арандаваны «Эвэртанам». У Ангельшчыне ён правёў усяго толькі 8 гульняў па прычыне цяжкай траўмы, атрыманай у матчы з «Арсэналам».

Да сэзону 2006/2007 ён вярнуўся ў «Рому», згуляў 36 матчаў, а яго клюб заняў другое месца ў Чэмпіянаце Італіі і выйграў кубак.

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Са зборнай Італіі ён выйграў моладзевы Чэмпіянат Эўропы ў 2000 годзе і бронзу Алімпійскіх гульняў у 2004 годзе. Свой першы матч за асноўную зборную Матэо згуляў 20 лістапада 2002 году. Усяго за зборную ён правёў 11 матчаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матэо Фэрарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў