Мацьвій (апостал)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апостал Мацьвій
Сьвяты Мацьвій, праца Сымонэ Марціні, 1317–1319 г.
Апостал Мацьвій
Сьвяты
Нарадзіўся I ст.
Юдэя
Памёр каля 80 г.
Ерусалім, ці Калхіда
Шануецца Рыма-Каталіцкая царква Праваслаўная царква Лютэранская царква Англіканская царква
Дзень памяці 14 траўня (каталіцызм)
9 жніўня; 30 чэрвеня (праваслаўе)
Патрон алькаголікі; цесьляры; Гэры (Індыяна); Эпархія Грэйт-Фолс-Білінза; Мантана; хворыя на натуральную воспу; краўцы
Атрыбуты сякера

Мацьвій (па-грэцку: Ματθίας, па-лацінску: Matthias)  (памёр каля 80) — адзін з пасьлядоўнікаў Ісуса Хрыста, у адпаведнасьці з кнігай Дзеяў Апосталаў, быў абраны ў лік дванаццаці апосталаў замест Юды Іскарыёта пасьля здрады й самагубства апошняга. Мацьвій, як апостал унікальны тым, што яго прызначэньне не было зробленае асабіста Ісусам, які ўжо узьнёсься на нябёсы, а было зробленае астатнімі апосталамі на першай пасьля ўзьнясеньня Хрыста сустрэчы.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Не існуе ніякай згадкі пра Мацьвія ў сьпісах вучняў ці пасьлядоўнікаў Ісуса ў трох сынаптычных Эвангельлях. Згодна з Дз. 1, у першыя дні пасьля ўшэсьця Ісуса, сабраліся каля сто дваццаці вучняў Ісуса, зь іх ліку былі намінаваныя двое мужчынаў, каб замяніць Юду: Язэпа, якога звалі Варсавам (таксама вядомы як Юстус) і Мацьвій. Затым пасьлядоўнікі Ісуса маліліся: "Ты, Госпадзе, Сэрцаведзе ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў, прыняць пакліканьне гэтага служэньня і апостальства, ад якога адпаўся Юда, каб ісьці ў сваё месца.". Затым яны кінулі жэрабя, і выпала жэрабя на Мацьвія, таму ён быў дададзены да адзінаццаці апосталаў. (Дзеі 1:23-26)

Ніякай дадатковай інфармацыі пра Мацьвія ў кананічным Новым Запавеце няма. У тэкстах хрысьціянскай традыцыі яго імя падаецца па рознаму: у сырыйскай вэрсіі Еўсевія ён называецца "Талмаем", што ня трэба блытаць з Барталамеем (што азначае сын Талмая), які першапачаткова быў адным з дванаццаці апосталаў. Клімэнт Александрыйскі кажа, што некаторыя лічылі яго Закхеям; у рукапісах Clementine Recognitions атаясамліваюць яго з Варнавай, таксама існуюць меркаваньні, што Мацьвій і Натанаіл ў Эвангельлі паводле Яна — адна й тая ж асоба.

Па словах Нікіфара (Historia Eccl., 2, 40), Мацьвій упершыню прапаведаваў Эвангельле ў Юдэі, а ў вобласьці Этыёпія (Калхіда), у цяперашні час Грузія, ён быў забіты камянямі да сьмерці. Знак зьмешчаны на руінах рымскай крэпасьці ў Гоніа (Апсарос) у сучасным грузінскім рэгіёне Аджарыя, і сьцьвярджае, што Мацівій пахаваны ў гэтым месцы, што падтрымліваецца рукапісам Synopsis of Dorotheus:

"Мацьвій прапаведаваў Эвангельле варварам і мясаедам ў раёне Этыёпіі, дзе знаходзіцца марская гавань Хісус, у вусьці ракі Фазыс. Ён памёр у Сэбастопалі, і быў пахаваны там, недалёка ад Храма Сонца".

У захаваных коптскіх рукапісах, Дзеяў Андрэя і Мацьвія, таксама пазначаная дзейнасьць Мацьвія ў тым жа "горадзе людаедаў" у Этыёпіі.

Паводле іншай традыцыі, Мацьвій быў пабіты камянямі жыдамі ў Ерусаліме, а затым абезгалоўлены.

Па словах Іпаліта Рымскага, Мацьвій памёр ад старасьці ў Ерусаліме.

Захавалася цытата Клімэнта Александрыйскага наконт Мацьвія (Stromateis VI.13.):

"Ня тое, каб яны сталі апосталамі праз выбраньне некаторым асаблівым чынам, бо й Юда быў абраны разам зь імі. Але яны сталі апосталамі праз выбраньне Таго, хто прадбачыць нават канчатковы лёс. Мацьвій, які ня быў абраны разам зь імі, аднак праявіўшы ў сабе вартасьць стаць апосталам, замяніў Юду."

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся фрагмэнты Эвангельля паводле Мацьвія, аўтарства якога некаторыя дасьледчыкі адносяць да Мацьвія, але раньнія бацькі царквы адносілі да ерэтычных твораў 2-ага стагодзьдзя.

Шанаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьвята сьвятога Мацьвія было ўключанае ў Рымскі каляндар у 11 стагодзьдзі і сьвяткуецца на шосты дзень календаў сакавіка (24 лютага звычайна, але 25 лютага ў высакосныя гады). У сувязі з рэформай календара Рымска-каталіцкіх сьвятых у 1969, сьвята было перанесенае на 14 траўня, каб не сьвяткаваць яго ў Вялікі пост.

Усходняя Праваслаўная Царква сьвяткуе сьвята 9 жніўня.

У Царкве Англіі сьвята Св. Мацьвія адзначаецца 24 лютага, а таксама 14 траўня. У Эпіскапальнай царкве, а таксама ў некаторых лютэранскіх цэрквах, яго сьвята прыпадае таксама на 24 лютага ці на 14 траўня.

Сьцьвярджаецца, што парэшткі сьвятога апостала Мацьвія пахаваныя ў абацтве сьвятога Мацьвія, у Трыры, Нямеччына, куды яны былі прынесеныя імпэратрыцай Аленай Канстантынопальскай, маці імпэратара Канстантына I Вялікага. Паводле грэцкіх крыніцаў, парэшткі апостала пахаваныя ў замку Гоніа-Апсарас, Грузія.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мацьвій (апостал)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў