Моршын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Моршын
укр. Моршин
Моршын
Герб Моршына Сьцяг Моршына
Першыя згадкі: 1482
Краіна: Украіна
Вобласьць: Львоўская
Раён: Моршынскі гарадзкі савет
Плошча: 24 км²
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 6064 чал.[1]
шчыльнасьць: 252,67 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовыя індэксы: 82482, 82483
КОАТУУ: 4610700000
Геаграфічныя каардынаты: 49°9′18″ пн. ш. 23°52′21″ у. д. / 49.155° пн. ш. 23.8725° у. д. / 49.155; 23.8725Каардынаты: 49°9′18″ пн. ш. 23°52′21″ у. д. / 49.155° пн. ш. 23.8725° у. д. / 49.155; 23.8725
Моршын на мапе Ўкраіны
Моршын
Моршын
Моршын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.morshyn-rada.gov.ua/

Мо́ршын (па-ўкраінску: Моршин) — места ў Львоўскай вобласьці Ўкраіны. Плошча 24 км². Насельніцтва 6064 чал. (1 студзеня 2012).

Курорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1878 годзе ў Моршыне адчынілі «Ўстанову для лячэння грудных хваробаў», што паклала пачатак кліматычнаму курорту. У 1879 годзе тагачасны ўласьнік курорта Баніфацы Штылер ачысьціў першыя 2 шахтавыя калодзежы зь мінэральнай вадой. У 1881 годзе прафэсар Львоўскага ўнівэрсытэту В. Радзішэўскі правёў хімічны аналіз першай крыніцы. Павышанае ўтрыманьне сульфатна-магнавых соляў у мінэральнай вадзе сталі выкарыстоўваць для адновы пашкоджаных вузаў печані, зьняцьця запаленьня жоўцевыводных шляхоў, паляпшэньня пячоначнага крыватоку і нармалізаваньня абмену рэчываў. Жаўцягонным, мачагонным і слабільным дзеяньнем мінэральнай вады сталі лячыць захворваньні органаў страваваньня, мочавыводных шляхоў і алергію. За 2011 год у Моршыне аздаравілася звыш 30 000 чалавек, зь іх найбольшы лік замежнікаў склалі жыхары Беларусі. На 2012 год санаторна-курортны комлекс «Моршынурорт» налічваў звыш 1300 супрацоўнікаў, працаваў круглы год і ўлучаў 5 санаторыяў, бальнеалякарню, лекавальна-дыягнастычны цэнтар і палац культуры. Тэрмін лячэньня складаў ад 18 да 21 дня. Санаторыі прапаноўвалі адна- і 2-пакаёвыя нумары ад ашчадных да раскошных[2].

Паказаньнямі да лячэньня мінэральнай вадой служылі хранічныя запаленьні печані (гепатыт) і жоўцевага пухіра (халецыстыт), неабвостранае запаленьне падстаўнікавай залозы (панкрэатыт), парушэньне рухавасьці (дыскінэзія) жоўцевыводных шляхоў і кішачніка, хранічнае запаленьне страўніка (гастрыт), язвавая хвароба страўніка і 12-палай кішкі ў стане паслабленьня, хранічныя запаленьні тоўстай (каліт) і тонкай кішак (энтэракаліт), хваробы апэраванага страўніка і абмену рэчываў (атлусьценьне, цукровы дыябэт і мачакіслы дыятэз), спадарожныя хваробы: астэахандроз (адкладаньне соляў), мачаплоцевыя хваробы (у тым ліку плоцевыя разлады), нэўроз і апрамененасьць, у тым ліку ў выніку Чарнобыльскай катастрофы. Лячэньне на курорце ўлучае: мінэральныя ванны і душ, кішачнае арашэньне, гінэкалягічнае арашэньне і спрынцаваньне, гразелячэньне, масаж (звычайны, гінэкалягічны, падкарэньніцы, падводны душ-масаж, расслабляльны), інгаляцыі (алейная, з адварам лекавай травы, мінэральна-эўкаліптавы аэразоль). Штодзённае лячэньне ўваходзіла ў цану пуцёўкі. У аптэках таксама прадавалі рапу (мінэральны канцэнтрат)[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1482: першыя згадкі ў гістарычных крыніцах.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва
1959 1970 1979 1989 2001 2012
3343 6098 7378 9158 6482 6064

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]