Моўная перашкода

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Моўная перашкода — абцяжаранасьць зносінаў няведаньнем агульнай мовы.

Нястача зносінаў назіраецца датуль, пакуль прынамсі адзін з бакоў ня вывучыць новую мову, што вымагае: 1) часу й 2) намаганьняў.

Найбольшую складанасьць уяўляе вывучэньне новай мовы па пераезьдзе ў новую краіну ў сталым узросьце.

Іншыя спосабы пераадоленьня:

  1. міжнародная штучная мова;
  2. спрашчэньне маўленьня да агульнага слоўніка;
  3. стварэньне новага міжмоўя.