Мухамад V

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мухамад V

Мухамад V, Сыдзі Мухамад бэн Юсуф (10 жніўня 1909, Фэс — 26 лютага 1961, Рабат) — султан у 1927-53, 1955-57, з 1957 кароль Марока.

Нароўні з традыцыйнай мусульманскай атрымаў эўрапейскую адукацыю. Заступіў на пасаду пасьля сьмерці бацькі, султана Мулай Юсуфа. Пасьля 2-й сусьветнай вайны 1939—1945 выступіў у падтрымку патрабаваньня незалежнасьці Марока. У жніўні 1953 францускія ўлады з дапамогай мясцовай шляхты перамаглі Махамада V і саслалі на Мадагаскар. У выніку вызвольнага руху мараканскага народа Мухамаду было дазволена вярнуцца на радзіму, і 16 лістапада 1955 ён зноў уступіў на пасад.