Мэнталітэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мэнталітэт (ад лац. mental, mentalis, ням. mentalität «розум, разумовае») — своеасаблівы стан і накіраванасьць індывідуальнай і групавой сьвядомасьці, набор ўжо складаны на падсьвядомым узроўні, нормаў, прынцыпаў, архетыпаў, жыцьцёвых арыентацыяў, узнаўленьня сукупнага вопыту папярэдніх пакаленьняў.

Ключавымі словамі ў вызначэньні мэнталітэту яўляецца карціна сьвету, набор духоўных каштоўнасьцяў (маралі), не заўсёды ўсьвядомленая сыстэма жыцьцёвых каардынатаў і падсьвядомых стэрэатыпаў.

Звычайна ў сучасным грамадзтве ўжываецца ў значэньні «мэнталітэт» як сынонім слова «мэнтальнасьць», і мае на ўвазе сацыялягічны кантэкст — той ці іншай «склад розуму». Гэта значыць устойлівыя інтэлектуальныя і эмацыйныя асаблівасьці, уласьцівыя таму ці іншаму індывіду як прадстаўніку некаторай сацыяльнай групы (выхаванцы дзіцячага сада, навучэнцы сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, ваенныя асобнага роду войскаў, студэнты ВНУ, пэдагогі, спартоўцы, сьвятары, навукоўцы, бізнэсоўцы і гандляры, асуджаныя ў месцах зьняволеньня і г. д.). Слова ўжываецца і ў кантэксьце менавіта сацыяльнай агульнасьці (нацыя, народ, этнас).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]