Мігел Вэлозу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мігел Вэлозу
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 траўня 1986(1986-05-11)[1][2] (37 гадоў)
Рост 180 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Піза
Нумар 40
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2010
2005—2006
2010—2012
2012—2016
2016—2019
2019—2023
2023—
Спортынг
Алівайш і Маскавідзі (арэнда)
Джэноа
Дынама Кіеў
Джэноа
Вэрона
Піза
97 (4)
28 (7)
49 (2)
78 (6)
66 (1)
99 (5)
22 (1)
Зборныя
2007—2015 Партугалія 56 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 кастрычніка 2015.

Міге́л Луі́ш Пі́нту Вэло́зу (па-партугальску: Miguel Luís Pinto Veloso; нарадзіўся 11 траўня 1986 году, Каімбра, Партугалія) — партугальскі футбаліст, цэнтральны апорны паўабаронца італьянскага клюбу «Піза». Колішні гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спортынг»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вэлозу паспрабаваў пачаць сваю футбольную кар’еру ў «Бэнфіцы», дзе ягоны бацька Антоніё Вэлозу быў капітанам і гуляў на пазыцыі абаронцы на працягу многіх гадоў, але ня быў прыняты ў каманду з-за залішняй вагі. Пазьней ён быў прыняты ў склад галоўных супернікаў «Бэнфікі» — «Спортынг», дзе гуляў на працягу пяці гадоў, і ў сэзоне 2004—2005 гадоў яго ўзялі ў галоўную каманду. Сваю футбольную кар’еру Вялозу пачынаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Для атрыманьня вопыту й навыкаў у 2005 годзе Мігел быў адпраўлены ў арэнду ў «Алівайш і Маскавідзі». У выніку добрай гульні, паказанай у клюбе другога дывізіёну, Вэлозу вярнуўся назад у «Спортынг». Дэбют Вэлозу за «Спортынг» адбыўся ў матчы Лізе чэмпіёнаў супраць «Інтэру». «Спортынг» перамог зь лікам 1:0, а Мігел быў прызнаны найлепшым гульцом матчу. Вэлозу стаў праходзіць у асноўны склад каманды, вытрымліваючы канкурэнцыю з больш дасьведчанымі гульцамі, як то Тонэл, Андэрсан Полга, Куштодыю, Марка Канэйра.

У студзені 2007 году Вэлозу падоўжыў кантракт са «Спортынгам» да 2013 году[3].

«Джэноа»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 ліпеня 2010 году Мігел перайшоў у італьянскі клюб «Джэноа»[4][5].

«Дынама»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4 ліпеня 2012 году Мігел перайшоў у склад украінскага клюбу «Дынама», падпісаўшы з камандай чатырохгадовы кантракт[6].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля добрага выступу Вэлозу на чэмпіянаце Эўропы сярод моладзевых камандаў у 2007 годзе, трэнэр зборнай Партугаліі Луіс Фэліпэ Скалары выклікаў Мігела ў асноўную каманду. Дэбют Вэлозу за зборную Партугаліі адбыўся 13 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану.

Першы гол за нацыянальную каманду Мігел забіў 14 кастрычніка 2008 году ў адборачным турніры да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Мальты.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Спортынг»:

«Дынама»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Miguel Veloso // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MIGUEL VELOSO luis pinto // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Біяграфія на сайце Sports.ru
  4. ^ Мигел Велозу официально перешёл в «Дженоа». championat.ru
  5. ^ Veloso ha firmato per il Grifone. genoacfc.it
  6. ^ Мигел Велозу – игрок «Динамо»!. fcdynamo.kiev.ua

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]