Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаў
International Campaign to Ban Landmines

Лягатып МРЗСМ
Абрэвіятура МРЗСМ
Дата ўтварэньня кастрычнік 1992
Тып грамадзкая арганізацыя
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта забарона вытворчасьці і выкарыстаньня супрапяхотных мінаў
Штаб-кватэра Сьцяг Швайцарыі Жэнэва
Каардынаты 46°13′ пн. ш. 6°08′ у. д. / 46.22° пн. ш. 6.14° у. д. / 46.22; 6.14
Дзейнічае ў рэгіёнах Зямля
Сайт http://www.icbl.org/

Міжнаро́дны рух за забаро́ну супрацьпяхотных мі́наў — аб’яднаньне грамадзкіх арганізацыяў, якія выступаюць за забарону вытворчасьці і выкарыстаньня супрапяхотных мінаў.

Рух быў заснаваны ў 1992 годзе, аб’яднаў агульнымі інтарэсамі «Х’юман райтс вотч», «Мэдыка інтэрнэшнл», Міжнародную арганізацыю інвалідаў (анг. Handicap International), Фонд амэрыканскіх ветэранаў Віетнамскай вайны й іншыя арганізацыі. На сёньняшні дзень у рух уваходзіць больш за 1400 групаў, якія дзейнічаюць у больш за 90 краінах сьвету. Арганізацыйная структура руху ўключае ў сябе кіруючы камітэт, які складаецца з чатырох чальцоў, кансультатыўны савет (21 чалавек) і пяць прадстаўнікоў.

У 1997 годзе намаганьнямі руху быў падпісаны Атаўскі дагавор аб забароне супрацьпяхотных мінаў, які ўступіў у сілу ў 1999 годзе. На дадзены момант дагавор ратыфікаваны 156 краінамі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародны рух за забарону супрацьпяхотных мінаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў