Мікель Крусафонт і Пайро

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікель Крусафонт і Пайро

Міке́ль Крусафо́нт і Пайро́ (па-каталянску: Miquel Crusafont i Pairó; Сабадэль, Каталёнія, 1910 — 1983) — каталёнскі палеантоляг, які спэцыялізаваўся на касьцях сысуноў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаў фармацэўтычную адукацыю ў Барсэлёнскім унівэрсытэце (1933), прыродазнаўчую ў Мадрыдзкім унівэрсытэце (1950).

Прафэсар палеанталёгіі Аўедзкага ўнівэрсытэту, прафэсар антрапалёгіі Таварыства Ісуса ў Барсэлёне.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш значныя творы: «Los Vertebrados del Mioceno Continental de la cuenca del Vallés-Penedés» (1943, з Хасэпам Фэрнандэсам дэ Вільальтам), «El Mioceno Continental del Vallès y sus yacimientos de vertebrados» (1948, з Хасэпам Фэрнандэсам дэ Вільальтам); «El Burdigaliense continental de la cuenca del Vallès-Penedès» (1955, з Хасэпам Фэрнандэсам дэ Вільальтам і Хаймэ Труёлем), «Estudio Masterométricos en la evolución de los Fisípedos» (1957, з Хаймэ Труёлем); «La Evolución» (1966, з Бэрмуда Мэлендэсам і Эмільяна Агірэ).

У 1969 заснаваў Правінцыйны інстытут палеанталёгіі (з 1983 — Інстытут палеанталёгіі імя Мікеля Крусафонта).

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоным імем названая дагістарычная жывёла Крусафонтыя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]