Мілі Мэджліс Азэрбайджану

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілі Мэджліс Азэрбайджану
Milli Məclis
Парлямэнцкая сыстэма Аднапалатны парлямэнт
Старшыня Нацыянальнага Сходу Актай Сабір аглы Асадаў
з партыі Новы Азэрбайджан
выбраны 1 лістапада 2015 году
Дэпутатаў 125
Палітычныя групы (фракцыі)
Апошнія выбары 1 лістапада 2015
www.meclis.gov.az
Мілі Мэджліс Азэрбайджану
Milli Məclis
у Вікісховішчы

Мілі Мэджліс (па-азэрбайджанску: Milli Məclis — Нацыянальны сход) — парлямэнт Азэрбайджану. 28 траўня 1918 году Азэрбайджан абвясьціў сябе незалежным дзяржавай, сфармаваўшы вышэйшы орган улады краіны — нацыянальны сход Азэрбайджану (Мілі Мэджліс). 125 дэпутатаў. Неабходнай умовай для абраньня дэпутатам зьяўляецца ўзрост ня меншы за 25 гадоў[1]. У парлямэнце Азэрбайджану працуюць сталы камітэт па прававой палітыцы і дзяржаўным будаўніцтве[2]. Сядзіба знаходзіцца ў сталіцы Азэрбайджану Баку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілі Мэджліс (Нацыянальны Савет) быў створаны на базе пагаджальнай парлямэнцкай камісіі Вярхоўнага Савету Азэрбайджану 26 лістапада 1991 году. Адпаведна канстытуцыі 1995 году ў Азэрбайджане ўведзены аднапалатны парлямэнт, дэпутаты ў які выбіраюцца на 5 гадоў усеагульным галасаваньнем[3]. Выбары ў Мілі Мэджліс 4 скліканьня адбыліся 7 лістапада 2010 году. На іх былі абраныя 105 мужчын і 20 жанчын[4]. Апошнія на сёньняшні дзень выбары ў Мілі Мэджліс прайшлі 1 лістапада 2015 году, на якіх былі вылучаныя 676 кандыдатаў[5]. 26 верасьня 2016 году ў Азэрбайджане адбыўся рэфэрэндум з прапановай унесьці зьмены ў Асноўны Закон Азэрбайджану. Гэтыя зьмены, сярод іншага, надавалі магчымасьць прэзыдэнту Азэрбайджану распускаць Мілі Мэджліс[6].

Апошнія выбары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках апошніх парлямэнцкіх выбараў месцы ў Мілі Маджлісе вызначыліся наступным чынам:

р • а  Вынікі выбараў у 5-ы Мілі Маджліс Азэрбайджану
Партыі Месцаў +/-
Новы Азэрбайджан 69 2
Незалежныя 53 12
Партыя грамадзкай салідарнасьці 2 1
Партыя радзімы 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У Азэрбайджане прапануюць павялічыць тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта. Радыё Свабода (25 ліпеня 2016).
  2. ^ Ужо сёньня, 22 красавіка. Радыё Свабода (22 красавіка 2011).
  3. ^ Azerbaijan - Administration and social conditions (анг.). Britannica. Праверана 28 красавіка 2017 г.
  4. ^ General Information (анг.). Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Azerbaijan. Праверана 28 красавіка 2017 г.
  5. ^ У Азэрбайджане праходзяць выбары ў парлямэнт. Апазыцыя байкатуе. Радыё Свабода (1 лістапада 2015).
  6. ^ Азэрбайджанцы згадзіліся на ўнясеньне зьменаў у Канстытуцыю. Польскае радыё (27 верасьня 2016).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]