Міхась Клімковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Клімковіч.
Міхась Клімковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 8 (20) лістапада 1899[1]
Памёр 5 лістапада 1954(1954-11-05) (54 гады)
Пахаваны
Сужэнец Марыя Клімковіч[d]
Дзеці Сьвятлана Клімковіч і Мая Клімковіч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, драматург, празаік, крытык
Мова беларуская мова

Міха́сь Мікала́евіч Клімко́віч (20 лістапада 1899, Сялітранка, Барысаўскі павет, Расейская імпэрыя — 5 лістапада 1954, Менск, БССР) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімну БССР «Мы, беларусы».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага раёну ў сям’і качагара. Скончыў чатырохклясавую гарадзкую вышэйшую вучэльню (1915, народны настаўнік). Настаўнічаў, у 1921—1923 служыў у Чырвонай Арміі, працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце.

У 1932—1934 — старшыня аргкамітэту па стварэньні Саюзу пісьменьнікаў БССР, першы старшыня саюзу ў 1934—1939 гадох. У 1937 годзе спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам[2].

У 1932—1937 кандыдат у сябры ЦК КП(б) Беларусі. Сябра ЦВК БССР у 1931—1938 г.

Галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, пасьля — у Менску (1943—1947).

Памёр 5 лістапада 1954 году, пахаваны ў Менску на Вайсковых могілках.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у друку ў 1928 годзе.

  • Паэма «14 слуцкіх»
  • Вершаваныя п’есы: «Кацярына Жарнасек» (1937, ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы ў 1938), «Адплата» (1945), «Уся ўлада Саветам» (1956)
  • Драматычная трылёгія «Георгій Скарына» (ставілася ў Тэатры імя Я. Купалы)
  • П’еса «Адплата»
  • Лібрэта да опэр: «Апошні вечар на хутары» (апублікаваная ў 1940), «Кастусь Каліноўскі» (пастаўленая ў 1947) і балету «Князь-возера» (пастаўлены ў 1949)
  • Пераклады на беларускую мову твораў расейскіх, украінскіх, польскіх, летувіскіх аўтараў і інш.

У 1946 годзе ў дзяржаўным выдавецтве БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера».

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю і Сьвятлану.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ беларуская Вікіпэдыя (афіцыйная) (белар.) — 2007.
  2. ^ Жанна Васанская (3 траўня 2002) Большие родители и их дети (рас.). «БДГ. Для служебного пользования». Праверана 20 лістапада 2010 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]