Наратыў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нараты́ў — панятак філязофіі постмадэрну, які фіксуе працэсуальную прыроду самаадбываньня тэксту. Быў у свой час запазычаны з гістарыяграфіі (гл. наратыўная гісторыя).

Паводле Рыкёра, наратыўнасьць зьяўляецца або перашкодай, або заменай тлумачэньня пры напісаньні гісторыі. Рыкёр абмалёўвае гэтую двухсэнсоўнасьць, а таксама канстатуе падзел франкамоўных і англамоўных гісторыкаў паводле адносінаў да наратыву. Першыя, перадусім школа «Аналаў», імкнуцца да вырашэньня гісторыі праблемы, другія ўзводзяць акт стварэньня расповеду ў ранг тлумачэньня, які выключае прычынныя і нават фіналісцкія тлумачэньні. Гэты дуалізм паўстае з таго, што наратыў-расповед ажыцьцяўляе ўзаемаабмен між структурай і падзеяй, зьявамі вельмі своеасаблівымі па сваёй сутнасьці. Структура — інтрыга гісторыі, пэўны ланцуг разьвіцьця, у якім узьнікаюць падзеі — зьявы, якія выпадаюць за межы структуры-інтрыгі. Аднак адначасова ў гэтым палягае інтэгратыўная функцыя наратыву.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рикёр П. Память, история, забвение. М.: Издательство гуманитарной литературы, 2004.