Натальля Пяткевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пяткевіч.
Натальля Пяткевіч
Намесьніца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта РБ
25 лістапада 2004 — 28 сьнежня 2010
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Сідорскі
Наступнік: Аляксандар Радзькоў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1972
Менск, БССР
Сужэнец: Аляксандар Мартыненка
Адукацыя: Юрыдычны факультэт БДУ

Натальля Ўладзімераўна Пяткевіч (Краўчанка; нарадзілася ў 1972 годзе ў Менску) — беларускі палітык, першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2004—2010).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1994 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1]. З 1998 — кандыдат юрыдычных навук (2001)[2]. Працавала вядучым спэцыялістам, затым начальнікам кіраваньня дзяржаўнага і міжнароднага права Галоўнага дзяржаўнага прававога кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта. У 2001 годзе стала прэс-сакратаром Аляксандра Лукашэнкі, у 2004 — намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі[3].

Натальлю Пяткевіч нярэдка клічуць «жалезнай лэдзі» Беларусі і лічаць адным з магчымых кандыдатам на пост наступнага прэзыдэнта Беларусі[4].

У канцы ліпеня 2009 году Натальля Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце. Камісіяй яна кіравала на працягу некалькіх гадоў. Таксама Пяткевіч была выключана са складу камісіі па пытаньнях грамадзянства і прававога кансультатыўнага савету пры прэзыдэнце. На ўсіх гэтых пасадах яе замяніў намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Валеры Міцкевіч[5].

28 сьнежня 2010 году была адстаўлена з пасады першага намесьніка кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі[6]. Да 1 кастрычніка 2014 году займала пасаду дарадцы Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь[7].

Санкцыі ЕС, ЗША[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2006 годзе ЗША ўнеслі Пяткевіч у Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў, а краіны-чальцы ЭЗ – у чорны сьпіс Эўразьвязу за ўдзел у фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[8][9][10][11][12].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы муж — Уладзіслаў Пяткевіч, узначальвае «Нацыянальныя спартовыя лятарэі». 27 сакавіка 2009 году выйшла замуж за Аляксандра Мартыненку, намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Старонка на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ» (рас.)
  2. ^ Корнилович Э. А. Беларусь: созвездие политических имен. — Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С.200.
  3. ^ Натальля Пяткевіч прызначана намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
  4. ^ Преемником Лукашенко может стать «железная леди» Белоруссии — Наталья Петкевич  (рас.)
  5. ^ Натальля Пяткевіч здае справы і зьбіраецца ў дэкрэт?(недаступная спасылка) (рас.) // Салідарнасьць
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь 28 декабря 2010 г. № 699 «О Н. В. Петкевич»(недаступная спасылка)  (рас.)
  7. ^ Лукашэнка звольніў Натальлю Пяткевіч — радыё Свабода
  8. ^ Наталье Петкевич был запрещён въезд в США и страны Евросоюза (рас.). Хартыя’97Праверана 2008-06-24 г. Архіўная копія ад 2008-07-31 г.
  9. ^ COUNCIL REGULATION (EC) No 765/2006 of 18 May 2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus (анг.). EUR-Lex(en)Праверана 2020-12-25 г.
  10. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён]
  11. ^ Спіс беларускіх персон нон грата
  12. ^ Наталля Пяткевіч: «Калі я прыязджаю ў ЗША, мяне разам з нелегаламі ў „абяз’яннік“ адводзяць»
  13. ^ Пяткевіч другі раз выйшла замуж // Салідарнасьць