Нубійскі горны казёл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нубійскі горны казёл

Нубійскі горны казёл (Capra nubiana) — сысун роду горных казлоў сямейства пустарогіх.

Зьнешні выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нубійскі горны казёл — гэта самыя маленькія з усіх горных казлоў. Яны маюць добра выяўлены палавой дымарфізм: самкі ў сярэднім у тры разы меншыя за самцоў па памерах. Агульная даўжыня цела ў самцоў складае 125 см, а ў самак 105 см. Вышыня ў карку ў сярэднім 75 см у самцоў і 65 гл у самак. Сярэдняя маса цела самцоў 62,5 кг, самак — 26,5 кг.