Нурдаль Грыг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нурдаль Грыг

Юхан Нурдаль Грыг (па-нарвэску: Nordahl Grieg; 1 лістапада.1902, г. Бэрген, Нарвэгія — 2 сьнежня 1943) — нарвэскі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч.

Скончыўшы гімназію, служыў матросам (1920—21), уражаньні адлюстраваў у зборніку вершаў «Вакол мыса Добрай Надзеі» (1922) і рамане «А карабель ідзе далей» (1924). Вучыўся ва ўнівэрсытэтах Оксфарда і Осла. Выдаў кнігу эсэ «Рана памерлыя» (1932) пра творчасьць Рэд’ярда Кіплінга, Джон Кітса, П. Б. Шэлі, Джорджа Байрана. На мяжы 1920—30-х г. адбылася яго творчая і сьветапоглядная эвалюцыя: аптымістычны пафас вершаў (зборнік «Нарвэгія ў нашых сэрцах», 1929) зьмяняецца песымізмам (драма «Атлянтычны акіян», 1932). У 1932—34 жыў у СССР. У 1937 як ваенны карэспандэнт быў у Гішпаніі (зборнік «Гішпанскае лета», 1937, раман «Сьвет яшчэ павінен стаць маладым», 1938). Вяршыня яго твораў — паэма «Паражэньне» (1937, пра Парыскую камуну). У 1940-43 змагаўся супраць фашызму (паэма «Чалавечая прырода», зборнікі вершаў «Свабода», «Надзея»).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нурдаль Грыгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў