Ніжагародзкі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніжагародзкі мэтрапалітэн
Лягатып
Станцыя «Маскоўская»
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Ніжні Ноўгарад, Ніжагародзкая вобласьць Расея
Пачатак працы 20 лістапада 1985
Лініі 2 лініі
Даўжыня: 18,9 км
Колькасьць станцыяў 14
Пасажырапаток на дзень 83,3 тыс. (сярэдні, 2016)
Пасажырапаток на год 30,421 млн. (2018)
Схема мэтрапалітэну

Ніжагаро́дзкі мэтрапалітэ́н (да 1992 — Горкаўскі мэтрапалітэн) (па-расейску: Нижегоро́дский метрополите́н) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Ніжнім Ноўгарадзе, трэцяя на тэрыторыі Расеі, дзясятая на тэрыторыі СССР. Адкрыты 20 лістапада 1985 году. Па стане на 2018 год дзейнічаюць 2 лініі й 15 станцыяў. Даўжыня лініяў складае 21,6 км. Штодзённы пасажырапаток складае 83,3 тыс. чалавек.

Да 2018 году дзьве лініі Ніжагародзкага мэтрапалітэну (Аўтазаводзкая і Сормаўская) працавалі па прынцыпе відэльца: ад станцыі «Парк Культуры» одна частка цягнікоў ішла да станцыі «Горкаўская», іншая частка — да станцыі «Буравесьнік». 12 чэрвеня 2018 года была адкрытая станцыя «Стрэлка», а 13 чэрвеня абедзьве лініі былі канчаткова падзеленыя на дзьве самастойныя.

Станцыі адкрыты для ўваходу пасажыраў з 05:15 да 00:00.

Лініі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

# Назва Канцавыя станцыі Уведзена
ў эксплюатацыю
Апошняя станцыя
адкрытая
Колькасьць
станцыйў
Даўжыня
(км)
Час
паездкі
Аўтазаводзская Горкаўская — Парк культуры 20.11.1985 4.11.2012 11 14,5 20 хв
Сормаўска-Мяшчэрская Буравесьнік — Стрэлка 20.12.1993 12.06.2018 5 7,1 9 хв
Усяго: 15 21,6 км

Абедзьве лініі пакуль абслугоўваюцца адным дэпо — «ЦЧ-1 Пралетарскае».