Нітра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нітра
Нітра
Герб Нітры Сьцяг Нітры
Першыя згадкі: 828
Край: Нітранскі
Насельніцтва: 84,693 (2006)
Геаграфічныя каардынаты: 48°18′53″ пн. ш. 18°05′15″ у. д. / 48.31472° пн. ш. 18.0875° у. д. / 48.31472; 18.0875Каардынаты: 48°18′53″ пн. ш. 18°05′15″ у. д. / 48.31472° пн. ш. 18.0875° у. д. / 48.31472; 18.0875
Нітра на мапе Славаччыны
Нітра
Нітра
Нітра
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.nitra.sk/

Ні́тра (па-славацку: Nitra, па-нямецку: Neutra) — горад на захадзе Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Нітранскага края, месьціца на рацэ Нітра. Насельніцтва гораду складае амаль 85 тысячаў чалавек.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Напрыканцы V стагодзьдзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню зьяўляюцца славяне. У VII стагодзьдзі тэрыторыя была часткай імпэрыі Сама, потым было створана Нітранскае княства, якое пазьней сталася часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысьціянства, бо як лічыцца ў 829—833 гадох паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбурскага архіэпіскапа, каб той асьвяціў царкву. Тутака й спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасьля паразы Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Вугорскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.

У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Вугоршчыны. У XIX стагодзьдзі тут жыло больш за 10 тысячаў жыхароў. У складзе Чэхаславаччыны Нітра зноўку сталася цэнтрам жупы. На сёньня Нітра важны прамысловы цэнтар заходняй Славаччыны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нітрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў