Ордэн Белага арла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ордэн у 18 стагодзьдзі

Ордэн Белага Арла (па-польску: Order Orła Białego) — найстарэйшая і найвышэйшая ўзнагарода Рэчы Паспалітай, а пазьней Польшчы, якой узнагароджвалі за выбітныя цывільныя і вайсковыя заслугі як у часы міру, так і вайны. Не падзяляецца на клясы.

Ордэн Белага Арла носяць на блакітнай стужцы, перавешанай празь левае плячо да правага боку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1705—1795[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн быў заснаваны 1 лістапада 1705 каралём Аўгустам II на замку ў Тыкоціне, малым мястэчку на Падляшшы, на рацэ Нараў, дзе бывалі каралі, магнаты і князі Рэчы Паспалітай.

Атрымлівалі яго тады ў асноўным магнаты, якія падтрымлівалі яго ў вольнай элекцыі: Караль Станіслаў Радзівіл, Гэранім Любамірскі, Міхал Казімер Агінскі, Ігнаці Красінскі, Станіслаў Костка Патоцкі, Станіслаў Малашэўскі, але і Іван Мазэпа.

1807—1917[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд сучаснага ордэну

з 1921[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ордэн Пагоні, найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, была створаная Радай БНР у выгнаньні ў 1947 годзе, абапіраючыся на традыцыі дзяржаўных узнагародаў часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, у тым ліку ў якасьці «лякалізаванай» і «пераасэнсаванай» вэрсіі Ордэну Белага арла як «агульнай для народаў былой Рэчы Паспалітай узнагароды»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]