Осьцікавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Осьцікавічы
лац. Ościkavičy
Герб Осьцікавічаў
Герб «Трубы»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Осьцікавічы, Осьцікішляхецкі род гербу «Трубы» ў Вялікім Княстве Літоўскм. У XV—XVI стагодзьдзях прадстаўнікі роду займалі высокія дзяржаўныя пасады. Заснавальнікам роду зьяўляецца літоўскі баярын Осьцік, яго старэйшы сын Радзівіл стаў заснавальнікам роду Радзівілаў — найбольш уплывовага сямейства ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[1].

Прозьвішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Асьцейка і Гасьцейка

Асьцека (Oustecha) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -аст- (-ост-) (імёны ліцьвінаў Асьціла, Яштальд, Астрат; германскія імёны Aostilo, Astald, Ostradt) паходзіць ад гоцкага *aust(ra)-, стараверхненямецкага ōstan 'усход'[3][4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае славянскае паходжаньне імя Осьцік (Остык): ад ość 'штосьці з вострым канцом'[5].

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Осьцік адпавядае старажытнаму германскаму імю Gasticho 'вандроўнік'[6].

Прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Юры Осьцікавіч (памёр 1456 або 1447) — сын Рыгора. Дзяржаўца анікштынскі, дорсунскі. Маршалак гаспадарскі у 1546 годзе[1].
  • Юры Осьцікавіч (памёр 1579) — сын Юрыя. Староста браслаўскі з 1558 году, дзяржаўца упіцкі ў першай палове 1560-х гадоў, ваявода амсьціслаўскі ў 1566—1578 гадох, ваявода смаленскі з 1578 году. Кальвініст, удзельнік Лівонскай вайны. Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста выступаў за абраньне на яго месца царэвіча Фёдара Іванавіча. Падпісаў элекцыю Генрыха Валуа, па ўцёках якога ў Францыю выступаў супраць абраньня каралём і вялікім князем цара Іван IV Жахлівага[1].
  • Рыгор Осьцікавіч (памёр 18 чэрвеня 1580) — сын Юрыя. Каралеўскі дваранін з 1569 году. Кальвініст. У 1572 годзе выступаў за абраньне каралём і вялікім князем царэвіча Фёдара Іванавіча, у 1575 годзе выступіў прыхільнікам абраньня цара Івана IV, якому прапаноўваў падтрымку за гарады Ковель і Бельск, а таксама пасаду «гетмана дворнага». У 1580 годзе абвінавачаны ва ўдзеле ў змове супраць караля і вялікага князя Стафана Баторыя, пакарны сьмерцю[1].
  • Ян Осьцікавіч — сын Рыгора. Судзьдзя земскі віленскі ў 1600—1609 гадох. Па яго сьмерці род Осьцікавічаў спыніўся[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е ё ж з Пазднякоў В. Осцікі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 212, 989.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 64.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 8.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 301.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]