Палонны (карціна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Палонны
англThe Captive
Мастак Джозэф Райт з Дэрбі
Год 1778
Месцазнаходжаньне Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі
Палонны Стэрна
англSterne's Captive
Мастак Джозэф Райт з Дэрбі
Год 1774
Памеры 120 × 127,5
Месцазнаходжаньне Мастацкая галерэя Ванкувэра, Ванкувэр, Брытанская Калюмбія, Канада

«Палонны» (па-ангельску: The Captive) — карціна Джозэфа Райта, напісаная ў 1774 годзе. Цяпер захоўваецца ў Мастацкай галерэі Ванкувэра. «Палонны Стэрна» (па-ангельску: Sterne's Captive) — вельмі падобная карціна ў зборах Музэю і мастацкай галерэі Дэрбі, якая выстаўлялася Дж. Райтам у 1778 годзе.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карціна апісвае адчай падарожніка, які знаходзіць сябе зьняволеным у замежнай турме. Сюжэт карціны заснаваны на аднайменнай главе знакамітай кнігі Лоўрэнса Стэрна «Сэнтымэнтальныя падарожжы па Францыі і Італіі», дзе галоўны герой, Ёрык, уяўляе сабе зьняволеным у Бастыліі праз тое, што згубіў пашпарт. Ёрыка пазьней вызваляюць, бо што яго імя ўзятае дзеля таго, каб паказаць, што Ёрык зьяўляецца важнай асобай, а менавіта, прыдворным блазнам (Ёрык зьяўляецца блазнам, згаданым у трагедыі Ўільяма Шэксьпіра «Гамлет». Падарожжа галоўнага героя адбывалася ў 1762 годзе, калі Вялікабрытанія была ў вайне з Францыяй і зьняволеньне магло быць магчымасьцю для падарожніка з варожае краіны)[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую (1774) карціну Дж. Райт маляваў у часе свайго знаходжаньня ў Рыме. Па яе завяршэньні мастак мусіў адаслаць твор у Вялікабрытанію. Згадка ў тагачасным рахунку, задакумэнтаваная Льюэлінам Джуітам, паказвае, што Джозэф Райт ледзьве не дамогся пераправіць яе без падаткаў, аднак пазьнейшыя акалічнасьці ўсё-ткі вымусілі яго аформіць перавод згодна з дзяржаўным падаткаабкладаньнем. У мастацкіх колах вяліся дыскусіі наконт таго, ці зьяўляецца вязень рымлянінам. Таксама былі спрэчкі з той нагоды, што адлюстраваны палонны мусіў бы быць лепш апранутым[2][3].

З гэтай карціны ў 1779 годзе Томасам Райдэрам быў зроблены гравюрны малюнак, апублікаваны ў 1786 годзе Джонам і Джазаяй Бойдэлам[4]. Тым ня менш, асобнікі раньняй гравюры ў стылі мэцца-тынта аўтарства Джона Рафаэля Сьміта, выкананай паводле замовы Джона Мілнэса, выйшлі з друку абмежаванай колькасьцю ў дваццаць штук да таго, як эстамп быў зьнішчаны[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Sterne, Laurence A Sentimental Journey and Other Writings. — Oxford: Oxford University Press, 2008. — P. 236. — ISBN 978-0-19-953718-1
  2. ^ Llewellyn Jewitt. Wright // The Art Journal London. — 1866. — № 5. — С. 353.
  3. ^ ptive%20king&f=false Joseph Wright of Derby:Painter of Light, Benedict Nicolson
  4. ^ Room 4: Gothic Gloom, The Tate, London
  5. ^ Pictures. Lowell Libson Ltd. Праверана 30 June 2011 г.