Памплёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Памплёна
гішп. Pamplona, бас. Iruñea
Памплёна
Герб Памплёны Сьцяг Памплёны
Дата заснаваньня: 8 верасьня 1423
Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Навара
Правінцыя: Навара
Кіраўнік: Enrique Maya Miranda[d], Joseba Asirón[d], Enrique Maya Miranda[d][1], Іаланда Барсіна[d], Cristina Ibarrola[d] і Joseba Asirón[d]
Плошча: 23,55 км²
Вышыня: 446 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць: 198 491 чал.
шчыльнасьць: 8428,49 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 948
Паштовы індэкс: 31001–31016
Нумарны знак: NA
Геаграфічныя каардынаты: 42°49′0″ пн. ш. 1°39′0″ з. д. / 42.81667° пн. ш. 1.65° з. д. / 42.81667; -1.65Каардынаты: 42°49′0″ пн. ш. 1°39′0″ з. д. / 42.81667° пн. ш. 1.65° з. д. / 42.81667; -1.65
Памплёна на мапе Гішпаніі
Памплёна
Памплёна
Памплёна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.pamplona.net/

Памплёна (па-басконску: Iruña, па-гішпанску: Pamplona) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Арга, сталіца Аўтаномнае Супольнасьці й правінцыі Навара. Горад зьяўляецца аднім з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагону). Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе камаркі Куэнка-дэ-Памплёна. Найбольш вядомае сьвята ў Памплёне — Сан-Фэрміна, які праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памплёна была заснавана ў 70-я гады да н. э. рымскім палкаводцам Гнэем Помпэем (адкуль і паходзіць назва гораду); як мяркуецца, на месцы Памплёны да гэтага часу існавала невялікае басконскае паселішча. У 446 годзе горад быў заняты вэстготамі, затым, у сярэдзіне VI стагодзьдзя, — франкамі. У VIII стагодзьдзі Памплёна стала сталіцай незалежнага каралеўства Навара.

З 738 году Памплёна знаходзілася пад панаваньнем маўраў, — да таго часу, пакуль не была адваяваная франскім каралём Карлам Вялікім, якія склаў зьвяз з баскамі. З тых часоў Памплёна шмат разоў пераходзіла з рук у рукі, пакуль ў 1512 годзе не ўвайшла канчаткова ў склад Гішпанскага каралеўства. Росквіт Памплёны прыйшоўся на XI стагодзьдзе, калі горад прымаў паломнікаў, якія накіроўваліся ў Сант’яга-дэ-Кампастэлі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • гатычны сабор (1397, канчаткова завершаны ў 1527), цяпер Музэй рэлігійнага мастацтва
  • сярэднявечныя цытадэль і царква Сан-Сатурніна
  • каралеўскі палац (сярэдзіна XIX стагодзьдзя)
  • будынак мэрыі ў стылі барока
  • парк Таканэра з помнікам герою Навары Гаеру

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памплёнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б https://www.abc.es/espana/abci-constitucionalismo-recupera-pamplona-enrique-maya-navarra-suma-como-alcalde-201906151839_noticia.html