Парлямэнт Мальты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палата прадстаўнікоў — аднапалатны парлямэнт Мальты.

Уладкаваньне і паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парлямэнт Мальты складаецца на цяперашні час з 69 дэпутатаў, якія выбіраюцца на пяцігадовы тэрмін у 13 выбарчых акругах па 5 дэпутатаў ад акругі па сыстэме адзінага пераходзячага голаса. Астатнія чатыры дэпутаты дадаюцца ў выпадку, калі апазыцыйная партыя, атрымала крыху больш галасоў, чым кіруючая, і належаць да гэтай партыі. Старшынём палаты зьяўляецца сьпікер, абраны зь яе чальцоў (пачынаючы з 2008 — Люіс Галі).

Палата прадстаўнікоў Мальты зацьвярджае законапраекты, склад урада, якая фармуе найбольшая з партыяў краіны, прэм'ер-міністра, а таксама выбірае прэзыдэнта на пяцігадовы тэрмін.

Пачынаючы з 1966 у палаце засядаюць прадстаўнікі толькі дзьвюх найбуйнейшых партыяў — Нацыяналістычнай і Лейбарысцкай, што фактычна стварае ў краіне двухпартыйнай сыстэму. У 11-й Палаце прадстаўнікоў, абранай у 2008 годзе, Нацыяналістычная партыя мае 35 дэпутатаў, а Лейбарысцкая партыя — 34 дэпутата.

Рэзыдэнцыяй Палаты прадстаўнікоў зьяўляецца Палац Вялікага Магістра ў Ля-Валета.