Паўночныя Ўвалы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паўночныя Ўвалыузгорыстае ўзвышша ў паўночнай частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Водападзел басэйна рэк Волгі і Паўночнай Дзьвіны Даўжыня каля 600 км. Вышыня да 293 м. Складзена ледавіковымі і флювіягляцыяльнымі адкладаньнямі, на найбольш падвышаных участках разьвітыя выхады карэнных парод. Хваёвая расьліннасьць, месцамі моцна забалочаная.