Пена дзён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пена дзён
L’Écume des Jours
Жанр: раман
Аўтар: Барыс Віян
Мова арыгіналу: француская
Публікацыя: 1947
Выдавецтва: Éditions Gallimard

«Пе́на дзён» (па-француску: L’Écume des Jours) — найзнакаміцейшы з раманаў францускага пісьменьніка Барыса Віяна, апублікаваны ў 1947 року. Займае дзясятае месца ў сьпісе «100 кніг стагодзьдзя па вэрсіі Le Monde»[1].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўны герой, Кален — малады багаты мужчына, мае служку Нікаляса, а таксама цікавы прыстрой — «піянактэйль» (піяніна, якое пры націсканьні клявішы вырабляе напой). Кален сустракае Хлою, і неўзабаве яны жэняцца. Пазьней ён дорыць чацьвярціну маёнтку сваім знаёмым Чыку і Алісе, дзякуючы чаму тыя таксама могуць ажаніцца.

У рамане зьяўляецца другасны сатырычны пэрсанаж Жан-Соль Партр, што парадуе філёзафа Ж.-П. Сартра. Прысутнічаюць таксама спасылкі на розныя працы Сартра, таксама са зьмененымі назвамі, напрыклад, «Млоснасьць» ператварылася ў «Блявоцьце».

Экранізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 1968 па рамане быў зьняты фільм францускага рэжысэра Шарля Бяльмона. У ролі Калена здымаўся актор Жак Перэн.
  • У 2001 па матывах раману японскі рэжысэр Го Рыдзю зьняў фільм «Хлоя». Галоўныя ролі сыгралі Нагасе Масатосі і Сінода Набору[2].
  • У красавіку 2013 на экраны выйшаў фільм Мішэля Гандры. Ролю Хлоі выканала Адры Тату, ролю Калена — Рамэн Дзюрыс.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Josyane Savigneau. Ecrivains et choix sentimentaux  (фр.) // Le Monde. — 15 кастрычніка 1999.
  2. ^ Kuroe (2001) (анг.) на сайце IMDb

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]