Пратэй эўрапейскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пратэй эўрапейскі
Пратэй у Прастойнскай пячоры, Славенія
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаАмфібіі
АтрадХвастатыя амфібіі
СямействаПратэі
РодПратэі
ВідПратэй эўрапейскі
Бінамінальная намэнклятура
Proteus anguinus
Арэал

Эўрапейскі пратэй, або ольм (Proteus anguineus, або Р. anguinus) — род земнаводных сямейства пратэяў. Вядомы 1 від.

Цела выцягнутае, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Даўжыня да 30 см, афарбоўка цела бледна-ружовая. Канечнасьці слабыя, на пярэдніх па 3 пальцы, на задніх па 2. Вочы пад скурай, рэдукаваныя.

Жыве ў падземных (пячорных) вадаёмах Балканскай паўвыспы. Корміцца бесхрыбетнымі. Апладненьне ўнутранае. Адкладвае да 80 яек або нараджае 2 дзіцяняці.

Занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.