Пэстыцыд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Распыленьне пэстыцыдаў у полі

Пэстыцы́д (лац. pestis + caedere — зараза + забіваць) — хімічны сродак аховы расьлінаў і жывёлаў ад шкоднікаў і непажаданых мікраарганізмаў.

Сярод больш як 10 тыс. відаў звыш 80% выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы: інсэктыцыды (для зьнішчэньня шкодных вусякоў), фунгіцыды (супраць грыбковых хваробаў), гэрбіцыды (супраць пустазельля), адпужвальнікі і заваблівальнікі (фэрамоны) вусякоў, хемастэрылізатары (пазбаўляюць шкоднікаў здольнасьці да размнажэньня), заацыды (для зьнішчэньня шкодных грызуноў, птахаў, рыбы), рэгулятары росту расьлінаў, дэфаліянты (для раньняга апладненьня лісьця), дэсіканты (для падсушваньня расьлінаў на корані), проціядзьдзі для расьлінаў (для ўстойлівасьці да гэрбіцыдаў). Сустракаюцца ў выглядзе парашкоў, эмульсіяў, раствораў, гранулаў і аэразоляў[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2010 год у Беларусі налічвалася 6 сховішчаў непрыдатных пэстыцыдаў: Дрысенскае, Гарадоцкае і Пастаўскае (Віцебская вобласьць), Дрыбінскае (Магілёўская вобласьць), Петрыкаўскае (Гомельская вобласьць), Слонімскае (Гарадзенская вобласьць)[2].

У сакавіку 2014 году прарэктар Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівэрсытэту Сяргей Тарасенка паведаміў, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі выкарыстоўвалі 600 відаў пэстыцыдаў. Сярод іх у глебе вызначалі 6 найбольш простых паводле складу відаў пэстыцыдаў[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Яраслаў Міляшкевіч. Пестыцыды // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2001. — Т. 12. — С. 330. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
  2. ^ Віктар Пазьнякоў, Сьвятлана Барысенка. Таксічныя адходы: аперацыя "Ліквідацыя" // Зьвязда : газэта. — 5 кастрычніка 2010. — № 194 (26802). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Барыс Пракопчык. Здароўе на талерцы // Мясцовае самакіраваньне : газэта. — 19 сакавіка 2014. — № 5 (325). — С. 3.