Пятро Ялфімаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пятро Ялфімаў
Дата нараджэньня 15 лютага 1980(1980-02-15) (44 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Прафэсія сьпявак
Жанры рок
Інструмэнты гітара, клявішны музычны інструмэнт[d], кахон[d] і голас[d]
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
Сайт www.petrelfimov.ru

Пятро́ Ялфі́маў — беларускі сьпявак. Удзельнік конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2009».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятро Ялфімаў нарадзіўся 15 лютага 1980 году ў Магілёве, у сям’і музыкаў. З 6 гадоў Пётар пайшоў у школы з музычным ухілам. У 1994 годзе паступіў у Магілёўскую гімназію-каледж музыкі і харэаграфіі на спэцыяльнасьць «харавік-дырыжор». 4 гады быў салістам студыі "Дубль «У», у складзе якой стаў ляўрэатам тэлевізійнага конкурсу маладых артыстаў эстрады «Зорная ростань-96». У 1998 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на вакальна-харавы факультэт па спэцыяльнасьці «акадэмічны сьпеў».

Працаваў у «Песьнярах», потым у складзе гурта «Эгаіст», цяпер працуе сольна. Выступаў на «Славянскім базары» зь песьняй Чэслава Немэна «Dziwny jest ten swiat».

КВЗ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1999 году Ялфімаў удзельнічаў у КВЗ. Выступаў за каманду КВЗ РУДН.

Эўрабачаньне-2009[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

19 студзеня 2009 году Пятро выйграў адборачны тур Беларусі (ЭўраФэст) на «Эўрабачаньне-2009». У фінале Ялфімаў набраў 11 475 галасоў, а другое месца заняла сьпявачка Гюнэш зь песьняй «Fantastic Girl» набраўшы 7949 галасоў.

Пётар Ялфімаў выступіў у першым паўфінале конкурсу 12 траўня 2009 году. У паўфінале спаборнічалі артысты з 19 краінаў. Прадстаўнік Беларусі ў фінал не патрапіў. У няўдачы свайго выступу Ялфімаў абвінаваціў арганізатараў, і выявіў жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.[1]

Фота[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Я хочу / Я жадаю (2006)
  • Колокола / Званы (2007)
Папярэднік
Руслан Аляхно
Беларусь на конкурсе песьні Эўрабачаньне
2009
Наступнік
3+2 і Робэрт Ўэлз

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]