Пінская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пінская вобласьць
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць у складзе саюзных рэспублік СССР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пінск
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939
Дата скасаваньня 8 студзеня 1954
Насельніцтва
  • 533 600 чал. (1941)
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пі́нская во́бласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР з 1939 па 1954 гады. Утвораная ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету СССР ад 4 сьнежня 1939 году, пасьля ўзьяднаньня Заходняй і Ўсходняй Беларусі ў лістападзе 1939 году. Абласным цэнтрам стаў горад Пінск.

Раёны Пінскай вобласьці

У склад навастворанай Пінскай вобласьці ўвайшлі Пінскі, Дарагічынскі, Косаўскі, Лунінецкі і Столінскі паветы. 15 студзеня 1940 году паветы як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка былі ліквідаваныя пастановай Прэзыдыюма Вярхоўнага Савету БССР. 5 ліквідаваных паветаў рэструктурызавалі ў 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Дарагічынскі, Жабчыцкі, Лагішынскі, Ленінскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі, Целяханскі і Янаўскі[1].

8 студзеня 1954 году вобласьць была ліквідаваная, раёны перададзеныя ў Берасьцейскую вобласьць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]