Піцца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Піцца
Традыцыйная піцца «Маргарыта»
Традыцыйная піцца «Маргарыта»
Тыппершая страва[d][1]
Нацыянальная страваітальянская кухня[d]
Паходжаньне
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікіцеста, таматны соус[d] і сыр
Прыгатаваньне піццы

Пі́цца (па-італьянску: pizza) — італьянская нацыянальная страва ў выглядзе круглага адчыненага пірага, пакрытага памідорамі і расплаўленым сырам (як правіла, мацарэлай), куды могуць упякацца (у залежнасьці ад рэцэпту і густу) розныя начыньні (мяса, вяндліна, салямі, морапрадукты, гародніна, садавіна, грыбы, зеляніна і інш.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Традыцыйная піцца паводле рэцэпту з Нэапалю

Упершыню слова «Піцца» зьявілася ў лацінскім тэксьце зь места Гаету. У тэксьце вядзецца пра тое, што арандатар павінен плаціць біскупу горада дуадэцым піццаў («дванаццаць піццаў») кожнага Раства, а яшчэ дванаццаць кожнага Вялікадня. Існуе тры вэрсіі паходжаньня назвы стравы:

  • Старагрэцкае і позьнелацінскае «pitta» ператварылася ў «pizza», што мае супольны корань з сучаснымі грэцкай «пітай» і таксама апулійскай і калябрыйскай (тады бізантыйская Італія) «пітай» — круглая аладка, выпечаная ў духоўцы пры высокай тэмпэратуры. Слова «pitta», у сваю чаргу, можна прасачыць альбо ад старажытнагрэцкага «πικτή» (pikte), «заквашаная выпечка», якое стала «picta» на лаціне, альбо старагрэцкага «πίσσα» (pissa, attica πίττα, pitta) — «смала»[2].
  • Ад італьянскага «pizza», што ў перакладзе азначае «частка», «кавалак», «лапік».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]