Рана

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рана пальца са свежым крывацёкам

Рана (па-лацінску: vulnus, eris n.) — парушэньне анатамічнай цэласнасьці покрыўных ці ўнутраных тканак на ўсю іх таўшчыню, а часам таксама й унутраных органаў, выкліканае мэханічным узьдзеяньнем. Адметныя прыкметы: боль, крывацёк, зеўра.

У залежнасьці ад умоў ўзьнікненьня раны падзяляюць на:

  • рэзаныя — нанесеныя сьлізгальным рухам тонкага вострага прадмету;
  • колатыя — нанесеныя прадметам з невялікім папярочным перасекам;
  • колата-рэзаныя — нанесеныя вострымі прадметамі з рэжучымі бакамі;
  • ірваныя — з прычыны моцнае расьцягваньня тканак;
  • укушаныя — нанесеныя зубамі жывёл або чалавека;
  • сечаныя — нанесеныя цяжкім вострым прадметам;
  • разьбітыя — характарызуюцца расплюшчваньнем і разрывам тканак;
  • выцятыя — ад удару тупым прадметам з адначасовым ударам навакольных тканак;
  • агнястрэльныя — ад агнястрэльнай зброі або аскепкаў боепрыпасаў выбухнога дзеяньня;
  • скальпіраваныя — з поўным або амаль поўным аддзяленьнем акраўка скуры;
  • апэрацыйныя, або хірургічныя — падчас хірургічнай апэрацыі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]