Роналд Поўп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Роналд Поўп
Дата нараджэньня 1920
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1997
Месца вучобы
Занятак скульптар, мастак
Працы «Five Bishops» (Castle Hall)

Роналд Поўп (па-ангельску: Ronald Pope) (19201997[1]) — ангельскі скульптар і мастак.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1920 годзе. Пасьля атрыманьня адукацыі ў Дэрбішыры працаваў інжынэрам. Прыступіў да працы на адным з заводаў Rolls Royce Limited у Дэрбі (найбуйнейшага тагачаснага работадаўцы ў горадзе), дзе працаваў цягам усёй вайны ў аддзеле вырабу прыладаў[2] — у месцы канструяваньня рухавікоў для ангельскіх зьнішчальнікаў «Spitfire». Поўп атрымаў значны досьвед у справе зваркі і пакрыцьця медзьдзю, якімі патрэбіліся яму пазьней у мастацкай рабоце. Па сканчэньні вайны пераехаў у Лёндан навучацца скульптуры ў Слэйдзкай школе выяўленчага мастацтва (Slade School of Fine Art). Неўзабаве Поўп засяродзіўся на вывучэньні керамікі ўва Ўулўіцкай політэхнічнай школе (Woolwich Polytechnic School) пад кіраўніцтвам Гэбэра Мэт’юса[1].

Поўп жыў і працаваў у якасьці мастака-пэйзажыста ў Мэлбурне (Дэрбішыр), дзе ён натхніўся на большасьць з сваіх працаў[1].

У 2008 годзе Музэй і мастацкая галерэя Дэрбі зладзіла выставу твораў Поўпа пад назвай «Роналд Поўп — Скульптура для музэйнай калекцыі» (Ronald Pope — Sculpture from the Museums' Collection)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Life and Work. ronaldpope.com. Праверана 15 May 2011 г.
  2. ^ Wayne Burrows (2011) Ronald Pope: Sculptor. Metro.co.uk. Праверана 2011-05-09 г.
  3. ^ Exhibitions archive 4 Праверана 9 May 2011 г.