Русэнборг Тронгэйм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Русэнборг
Поўная назва Rosenborg Ballklub
Заснаваны 19 траўня 1917
Горад Тронгэйм, Нарвэгія
Стадыён Леркендаль
Умяшчальнасьць: 21 405
Прэзыдэнт Сэсылія Готаас Юнсэн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2023 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rbk.no (нарв.)
rbk.no/english (анг.)

«Русэнборг» (па-нарвэску: Rosenborg) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Тронгэйму. Заснаваны ў 1917 годзе. 26-разовы чэмпіён Нарвэгіі, 12-разовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб паўстаў 19 траўня 1917 году, калі купа дванаццаці маладых людзей з Тронгэйму заклалі спартовы клюб «Од». Назва была даніной павагі шаенскага клюбу «Од», самага пасьпяховага клюбу Нарвэгіі на той час. Першыя некалькі гадоў каманда гуляла толькі зь мясцовымі камандамі, перш чым паспрабавала далучыцца да рэгіянальнага чэмпіянату ў 1920 годзе. Як і большасьці маленькім клюбаў, «Оду» было адмоўлено, но звычайнай справай у тыя часы былі адначасныя выступы футбалістаў як у невялікіх, гэтак і большых клюбаў. Праз загрозу недахопу гульцоў малых клюбам адмаўлялася ва ўдзеле ў рэгіянальных лігах. Празь няўдалыя спробы рэгістрацыі гульцы клюбу расчараваліся і пачалі сыходзіць з клюбу. Гэтак, у 1923 годзе трангэймцы згулялі толькі адзін матч.

Да 1926 году клюбнае кіраўніцтва заахвоціла да футболу новае пакаленьне футбалістаў. Урэшце, намаганьні клюбу мелі плён і ў 1927 годзе клюб атрымаў дазвол на ўдзел у рэгіянальнай лізе. Перш чым далучыцца да Нарвэскай футбольнай асацыяцыі клюб быў вымушаны зьмяніць назоў на «Русэнборг», такім чынам адлюстраваўшы раён гораду, зь якога клюб і паходзіў. Справа была ў тым, што асацыяцыя забараняла сваім клюбам-сябрам мець аднолькавыя назвы.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1967, 1969, 1971, 1985, 1988, 1990, 1992, 1993, 1994, 1995,
1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006,
2009, 2010, 2015, 2016, 2017, 2018
1960, 1964, 1971, 1988, 1990, 1992, 1995, 1999, 2003, 2015,
2016, 2018

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 13 верасьня 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нарвэгіі Бр Андрэ Гансэн 1989
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Эрлен Даль Рэйтан 1997
3 Сьцяг Швэцыі Аб Юнатан Аўгустынсан 1996
5 Сьцяг Нарвэгіі ПА Пэр Сыльян Шэльбрэд 1987
6 Сьцяг Фінляндыі ПА Сантэры Вяанянэн 2002
7 Сьцяг Нарвэгіі Аб Маркус Гэнрыксэн (капітан) 1992
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Тобіяс Бёркеет 1999
9 Сьцяг Нарвэгіі Нап Уле-Крыстыян Сэтэр 1996
10 Сьцяг Нарвэгіі ПА Уле Сэльнэс 1994
11 Сьцяг Канады Нап Джэйдэн Нэлсан 2002
14 Сьцяг Даніі Нап Эміль Фрэдэрыксэн 2000
16 Сьцяг Нарвэгіі Аб Гокан Рэстэн 2005
17 Сьцяг Ісьляндыі Нап Ісак Торвальдсан 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Нарвэгіі Нап Ноа Гольм 2001
19 Сьцяг Нарвэгіі Аб Адрыян Пэрэйра 1999
20 Сьцяг Нарвэгіі ПА Эдвард Тагсэт 2001
21 Сьцяг Нарвэгіі ПА Уляўс Скарсэм 1998
23 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ульрык Енсэн 1996
24 Сьцяг Нарвэгіі Бр Сандэр Тангвік 2002
25 Сьцяг Швэцыі Аб Адам Андэрсан 1996
28 Сьцяг Швэцыі Нап Расмус Відэсгайм-Паўль 1999
32 Сьцяг Нарвэгіі ПА Лео Корнік 2001
38 Сьцяг Нарвэгіі ПА Мікель Конрадсэн Сэйдэ 2001
41 Сьцяг Нарвэгіі ПА Свэрэ Ніпан 2006
44 Сьцяг Нарвэгіі Нап Магнус Гольтэ 2006

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]