Рыбафлявін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыбафлявін

Рыбафляві́н, вітамін B2 — водарастваральны вітамін групы В, C17H20N4O6. Будова была вызначана ў 1935 годзе шляхам хімічнага сынтэзу незалежна П. Карэрам і Р. Ё. Кунам[1].

Крышталічнае рэчыва жоўта-аранжавага колеру. Тэмпэратура плаўленьня — 282 °С. Слаба раствараецца ў вадзе і этанолі, не раствараецца ў ацэтоне, бэнзолі і хляраформе. Разбураецца пад узьдзеяньнем сьвятла.

Біялягічная роля[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыбафлявін удзельнічае ў абмене рэчываў шляхам пераўтварэньня ў флявінавыя кафэрмэнты, забясьпечваючыя актыўнасьць важнейшых акісьляльна-аднаўленчых фэрмэнтаў, рэгулюючых працэсы бялковага, тлушчавага і вугляводнага абмену. Таксама неабходны для актыўнасьці іншых вітамінаў.

Недахоп рыбафлявіну ў арганізьме выклікае агульную слабасьць, затрымку росту, малакроўе, запаленьне скуры, парушэньні зроку і інш.

Крыніцы рыбафлявіну[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыбафлявін не сынтэзуецца ў арганізьме чалавека і жывёлаў і павінен паступаць разам з ежай. У найбольшай колькасьці ўтрымліваецца ў печані, нырках, яйках, малочных прадуктах, дражджах, грэчцы і інш. У такіх харчовых прадуктах, як рыс, мучныя вырабы, большасьць садавіны і гародніны, рыбафлявін утрымліваецца ў нязначнай колькасьці.

У прамысловых умовах рыбафлявін атрымліваюць хімічным сынтэзам 3,4-дымэтыль-ананіліну і рыбозы або мікрабіялягічным сынтэзам (напрыклад, з выкарыстаньнем грыба Eremothecium ashbyi).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэляксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 4/4. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Семяненя І. М. Рыбафлявін // Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэляксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 4/4. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]