Рында (пасада)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рында — збраяносец-целаахоўнік пры вялікіх князях і царах Расеі XVI—XVII стагодзьдзяў.

Рынды суправаджалі цара ў паходах і паездках. Падчас палацавых цырымоніяў стаялі ў параднай вопратцы па абедзьвюх баках трона з бярдышамі на плячах. Набіраліся з юнакоў баярскага паходжаньня. Падчас прыёму замежных амбасадараў рынды стаялі па абедзьвюх баках царскага трона, з маленькімі сякеркамі; стаяць па правым боку лічылася больш ганаровым (адгэтуль месьніцтва). Падчас вайны рынды ўсюды неадлучна следаваў за гасударам, носячы за ім зброю. У кожнага рынды былі па 1—3 падрынды або податня (таксама са стольнікаў). Галоўны рында карыстаўся правам дадаваць да свайго імя па бацьку -віч. Паколькі рынды не былі чынамі прыдворнымі, то яны не атрымлівалі жалаваньня. Знаходзіліся пад кіраўніцтвам аружэйнічага.

Рында з вялікім саадакам — галоўны збраяносец цара. Гэтак жа былі рынды зь іншым саадакам, зь меншым кап’ем, з рагацінай і г. д. Пасада рынды скасаваная пры Пятры I у 1698 годзе.