Рэй Мэнтцар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэй Мэнтцар
Ray Mentzer
Род дзейнасьці культурыст
Дата нараджэньня 2 жніўня 1953
Месца нараджэньня штат Пэнсыльванія, ЗША
Дата сьмерці 12 чэрвеня 2001 (47 гадоў)
Месца вучобы
Занятак культурыст

Рэй Мэнтцар (па-ангельску: Ray Mentzer; 2 жніўня 195312 чэрвеня 2001) — амэрыканскі культурыст, «Містэр Амэрыка», брат культурыста Майка Мэнтцара і пераможца конкурсу «містэр Амэрыка» па вэрсіі «AAU» 1979 году. Майк перамог канкурэнтную Міжнародную Федэрацыю «BodyBuilding & Fitness (IFBB)» і стаў «містэрам Амэрыка» ў 1976. Рэй таксама перамог у 1976 на спаборніцтвах юніёраў (містэр Амэрыка) і ў 1978 (Міжнародная Фэдэрацыя бодыбілдэраў (IFBB), містэр ЗША).

Мэтодыка трэніроўкі і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў прыхільнікам інтэнсіўнага трэнінгу, трэніруючыся разам з Майкам, і хоць адышоў ад спаборніцтваў у 1982, але працягваў трэніравацца па інтэнсіўным метадзе. У 1983 ён лётаў у Фларыду для таго, каб трэніравацца ў Артура Джонса. Знаходзячыся тады ў неймавернай вазе — 250 зь лішнім фунтаў — ён дадаў нават больш цягліцавай масы ў плыні месяца. Адначасова, трэніраваўшыся ў плыні толькі 6 тыдняў, ён прысядаў з 902 фунтамі за 2 паўторы.

Акалічнасьці сьмерці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памёр ад ускладненьняў, выкліканых хваробай Бэргера. Як было паказана, гэтыя ўскладненьні прывялі да адмовы нырак. Рэй памёр усяго праз два дня пасьля выяўленьня трупа Майкла ў тым жа пакоі, які памёр з-за паралічу сэрца.

Мае дачку, якая нарадзілася ў 1986 годзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]