Рэнтгенаграфія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэнтгенаўскі здымак локця ў сагнутым і простым стане.

Рэнтгенаграфія (рэнтгенадыягностыка, па-ангельску: projection radiography, plain film radiography, X-ray imaging, roentgenography, X-ray study, X-ray filming) — дасьледаваньне ўнутранай структуры аб’ектаў, якія праектуюцца пры дапамозе рэнтгенаўскіх прамянёў на спэцыяльную плёнку або іншае сьвятлоадчувальнае рэчыва.

Найбольш часта тэрмін адносіцца да мэдычнага неінвазіўнага дасьледаваньня, заснаванага на атрыманьні сумацыйнай праекцыйнай выявы анатамічных структураў арганізму з дапамогай праходжаньня празь іх рэнтгенаўскіх прамянёў і рэгістрацыі ступені паслабленьня рэнтгенаўскага выпраменьваньня. Адрозьніваюць традыцыйную ды лічбавую рэнтгенаграфію. На лічбавых рэнтгенаўскіх апаратах адлюстраваньне можа фіксавацца не толькі на плёнцы, а таксама на паперы, у магнітнай або магнітна-аптычнай памяці. Лічбавая рэнтгенаграфія дае высокую якасьць адлюстраваньня, мае паніжаную прамянёвую нагрузку. Асноўным клінічным патрабаваньнем да рэнтгенаўскага адлюстраваньня зьяўляецца яго інфарматыўнасьць[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ А. М. Міхайлаў. Рэнтгенадыягностыка // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 14