Сага (крупы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крупы сага
Сагавыя пальмы ў Новай Гвінэі

Са́га (па-малайску: sago) — крупы з крухмалу, які здабываюць са стрыжню камлю сагавай і некаторых іншых пальмаў, а таксама штучныя крупы з бульбянага або кукурузнага крухмалу.

Багатая на вугляводы (85%), бялкі ўтрымваюцца ў нязначнай колькасьці. Выкарыстоўваецца пры дыетах зь неабходнасьцю абмежаваньня ўжываньня бялкоў.

Сага — асноўны прадукт харчаваньня ў Новай Гвінэі, на Барнэа, Малуках і Суматры. У Брунэі зь яе гатуюць папулярную страву амбуят. Таксама шырока выкарыстоўваецца для вырабу локшыны і белага хлебу.

На рынак звычайна пастаўляецца ў выглядзе крупаў, падобных да тапіёкі — шарыкі дыямэтрам 2 мм. Пры прыгатаваньні набухае, станае празрыстай і друзлай. Шырока выкарыстоўваецца для прыгатаваньня пудынгаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сага (крупы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў