Сарбона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сарбона
Заснаваны 1257
Месцазнаходжаньне
Краіна
Вэб-сайт sorbonne.fr (фр.)​ (анг.)​ (італ.)

Сарбо́на (па-француску: Sorbonne) — шэраг унівэрсытэтаў у Францыі, адзін з самых вядомых унівэрсытэцкіх цэнтраў Эўропы. Знаходзяцца ў Парыжы і цэнтральным рэгіёне краіны — Іль-дэ-Франс.

Гісторыя Сарбоны пачынаецца з Парыскага ўнівэрсытэту, які быў утвораны ў 1215 годзе ў выніку аб’яднаньня некалькіх царкоўных школ. У 1257 годзе тэоляг Рабэр дэ Сарбон, духаўнік караля Людвіка IX Сьвятога, заснаваў у Парыжы багаслоўскі каледж для дзяцей зь бедных сем’яў, а таксама інтэрнат для выкладчыкаў і студэнтаў. У 1554 годзе каледж атрымаў назву Сарбона, паступова адбылося яго аб’яднаньне з тэалягічным факультэтам Парыскага ўнівэрсытэту. У XVII стагодзьдзі назва Сарбона распаўсюдзілася на ўвесь унівэрсытэт. У 1972 годзе ўнівэрсытэт быў рэарганізаваны ў шэраг ВНУ, якія традыцыйна называюць Сарбона.

Унівэрсытэты Сарбоны карыстаюцца аўтарытэтам ва ўсім сьвеце.

Выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ base Mérimée (фр.)ministère de la Culture, 1978.
  2. ^ archINFORM (ням.) — 1994.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сарбонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 48°50′55″ пн. ш. 2°20′36″ у. д. / 48.84861° пн. ш. 2.34333° у. д. / 48.84861; 2.34333