Скрыпка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Струнны музычны інструмэнт
Клясыфікацыя

хардафон

Горнбостэль — Закс 32
(хардафон)
Час зьяўленьня пачатак XVI стагодзьдзя
Дыяпазон гучаньня
Аўдыё Розныя гукі і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца ў выкананьні на скрыпцы  
Падобныя інструмэнты
Музыкі
[[commons:Category:Violins|]] у Вікісховішчы

Скры́пка (па-італьянску: violino; па-француску: violon; па-нямецку: Violine альбо Geige) — смычковы струнны музычны інструмэнт высокага рэгістру. Мае народнае паходжаньне, сучасны выгляд атрымала ў XVI стагодзьдзі. Мае чатыры струны, якія наладжаны па квінтам: G, D1, A1, E2 (соль малой актавы; рэ; ля першай актавы; мі другой актавы). Тэмбар скрыпкі густы ў нізкім рэгістры, мяккі ў сярэднім і бліскучы ў верхнім.

Скрыпка ёсьць важным інструмэнтам ў самых розных музычных жанрах. Яна найбольш прыкметная ў заходняй клясычнай традыцыі, як у ансамблях ад камэрнай музыкі да аркестраў, гэтак і ў якасьці сольных інструмэнтаў, а таксама ў многіх разнавіднасьцях народнай музыкі, уключаючы кантры, блюграс і джаз. Электрычная скрыпка зь цьвёрдымі корпусам выкарыстоўваецца ў некаторых формах рок-музыкі й джазу, пры гэтым інструмэнт падключаецца да ўзмацняльніку.

Часткі скрыпкі звычайна вырабляюцца з розных гатункаў дрэва. Струны могуць быць вырабленыя з кішачніку жывёлаў, нэйлёну ці іншых сынтэтычных матэрыялаў альбо сталі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прабацькамі скрыпкі лічацца арабскі рэбаб, гішпанская фідэль, брытанская крота, зьліцьцё якіх і ўтварыла віёлу. Формы скрыпкі ўсталяваліся да XVI стагодзьдзя. Незразумела, хто менавіта зрабіў першыя скрыпкі, але ёсьць доказы таго, што паходзіць гэты інструмэнт з паўночнай Італіі, у ваколіцах Міляну. Да XVI стагодзьдзя й пачатку XVII ставяцца вядомыя вытворцы скрыпак — сямейства Амаці. Іхныя інструмэнты адрозьніваюцца выдатнай формай і цудоўным матэрыялам. Наогул Італія славілася вытворчасьцю скрыпак, сярод якіх скрыпкі Страдывары й Гварнэры ў цяперашні час цэняцца надзвычай высока[1][2].

Скрыпка зьяўляецца сольным інструмэнтам з XVII стагодзьдзя. Першымі творамі для скрыпкі лічацца «Romanesca per violino solo e basso» Марыні з Брэшыі (1620) і «Capriccio stravagante» ягонага сучасьніка Фарына. Заснавальнікам мастацкай гульні на скрыпцы лічыцца Арканджэлё Карэльлі, а таксама Джузэпэ Тарэльлі, Джузэпэ Тартыні й П’етра Лякатэльлі, вучань Карэльлі, які разьвіў бравурную тэхніку скрыпічнай гульні. Адным з самых вядомых скрыпачоў быў італьянец Нікалё Паганіні.

Скрыпка аказалася вельмі папулярным інструмэнтам як сярод вулічных музыкаў, гэтак і ў шляхты й нават каралеўскіх асобаў. Францускі кароль Карл IX замовіў у Андрэа Амаці 24 скрыпкі ў 1560 годзе[3]. Адна з гэтых скрыпак зьяўляецца найстарэйшай захавалай скрыпкай, якая належыла каралеўскім асобам. Скрыпка ўпрыгожаная асаблівай рэнэсансавай рэзкай належыла эрцгерцагу Аўстрыі Фэрдынанду II а пазьней, з 1841 году, нарвэскаму віртуозу Уле Булю, які карыстаўся гэтым інструмэнтам сорак гадоў, зладзіўшы тысячы канцэртаў. Скрыпка «Мэсія», вырабленая Антоніё Страдывары ў 1716 годзе, застаецца некранутай. Цяпер яна месьціцца ў Эшмолаўскім музэі ў Оксфардзе[4].

Скрыпка — адзін з самых запатрабаваных інструмантаў у клясычнай музыцы. Некалькі скрыпак уваходзяць у склад кожнага сымфанічнага акрестру. Адзін з сымбаляў на нотах нават атрымаў назву скрыпічны ключ ад слова скрыпка. Шматлікія кампазытары (у тым ліку Бэтговэн, Георг Фрыдрых Гэндэль, Вівальдзі й Моцарт умелі граць на скрыпцы. Канцэрты для скрыпкі пісалі Антанін Леапольд Дворжак, Ёзэф Гайдн, Сяргей Пракоф’еў. Скрыпка мела вялікае значэньне ў народнай культуры. Якуб Колас склаў адну з сваіх паэм «Сымон-музыка» пра скрыпача. У 1960-я гурты прагрэсіў-року выкарыстоўвалі ў сваіх творах скрыпку. У сучаснасьці да скрыпкі зьвяртаюцца такія выканаўцы, як Ванэса Мэй і Аляксандар Рыбак.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]