Славацкія паветраныя сілы (па-славацку: Slovenské vzdušné zbrane) — назва ВПС Першай Славацкай рэспублікі. Узьніклі пасьля падзелу Чэхаславаччыны. У сакавіку 1939 году ўдзельнічалі ў славацка-вугорскай вайне, дзе згубілі 10 самалётаў. Першы зьбітым самалётам быў вугорскім Fiat CR.32, які зьбіў 24 сакавіка1939 году Францішак Ганавец. У верасьні 1939 году ўдзельнічалі ў Польскай кампаніі на баку вэрмахта. Зь ліпеня 1941 году Славацкія паветраныя сілы прымалі ўдзел у вайне з СССР. 29 ліпеня1941 году адкрылі лік, зьбіўшы на біпляне Avia B-534 самалёт И-16 у раёне Кіева. Апошні зьбіты самалёт Ла-5 зьбіў 27 кастрычніка1943 году Францішак Ганавец у раёне Керчы. Пасьля гэтага славацкія эскадрыльлі былі перакінутыя назад у Славаччыну, дзе ахоўвалі тэрыторыю перад налётамі амэрыканскіх і ангельскіх бамбардзіроўшчыкаў. Пасьля пачатку Славацкага нацыянальнага паўстаньня значная колькасьць лётчыкаў пераляцела да партызанаў і пазьней удзельнічала ў баях зь нямецкай авіяцыяй (да 18 кастрычніка1944 году, калі Францішак Ганавец зьбіў Ju-88).