Слова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сло́ва — найважнейшая адзінка мовы, якая заўсёды дае назву прыметаў, прадметам, дзеяньняў і г.д. У размове й на пісьме словамі карыстаюцца, спалучаюцца, злучаюцца ў словазлучэньні, будуем сказы ў адпаведнасьці з правіламі мовы.

Склады. Націск[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожнае слова мае склад. Іх колькасьць можа быць ад аднаго да некалькіх. Склад — адзін або некалькі гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком паветра. Калі ў слове два або болей склады , то адзін зь іх вымаўляецца больш гучней за іншыя, з большай сілаю голасу. Такое вылучэньне аднаго са складоў назывецца націскам. З дапамогаю націску можа адрозьнівацца значэньне слова (каса — каса, сталы — сталы).

Значэньні слова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Няма слова без значэньня (Бываюць гукі без значэньня. Іх называюць выклічнік). Па сваім значэньні словы падзяляюцца на:

  • прамое значэньне
  • пераноснае значэньне

Бываюць словы адназначныя. Іх большасьць. Бываюць словы многазначныя, якія маюць прамое й пераноснае значэньне.

Прамое значэньне слова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамое значэньне слова — гэта асноўнае значэньне, якое закрэпленае за ім як пастаяннае. Напрыклад, слова жадаць мае два значэньні:

  • хацець што-небудзь ажыцьцявіць, зрабіць, займець
  • зычыць, выказваць каму-небудзь пажаданьні

Абодва тыя значэньні прамыя.

Прамыя значэньні й у слове ваколіца:

  • ускраіна паселішча
  • тое, што разьмешчанае вакол паселішча

Пераноснае значэньне слова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераноснае значэньне слова узьнікае пры наўмысным пераносе назвы з аднае зьявы на другую на аснове агульнасьці іх прымет. Прыклад, гадзіньнік адстае, рукаў ракі, корань слова і г.д.

Варона — нерастаропны, нехлямяжы чалавек, прамое значэньне — назва птушкі.

Заяц — чалавек безбілетнік, прамое значэньне — назва жывёлы.

Зьмей — злы чалавек, прамое значэньне — назва жывёлы.

Мядзьведзь — непаваротлівы чалавек, прамое значэньне — назва жывёлы.

Сьцерва — назва жанчыны, прамое значэньне — назва забітай, мёртвай жывёлы (ад гэтага слова створанае слова сьцярвятнік — назва птушкі, якая жарэ сьцерву).

Словазьмяненьне. Аснова й канчатак[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць слоў у беларускай мове (назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі, лічэбнікі, займеньнікі) зьмяняюцца.

Зьменная частка слова, якая знаходзіцца ў канцы слова называецца канчатак. Так у словазлучэньнях цёплы дзень, цёплая вада, цёплае надвор'е канчаткі , -ая, -ае злучаюць прыметнік цёплы са словамі дзень, вада, надвор'е.

Зьмяненьне слова з дапамогаю канчатка называецца словазьмяненьнем.

Часьціны мовы могуць зьмяняцца:

  • назоўнікі па:
    • ліках (дрэва — дрэвы, дуб — дубы, бяроза — бярозы)
    • склонах (бяроза — бярозе, бярозу, бярозай; бярозы — бяроз, бярозам і г.д.)
  • прыметнікі па:
    • родах
    • ліках
    • склонах (новы касьцюм — новая сукенка,новае паліто; новыя касьцюмы, сукенкі, паліто; новага касьцюма, новаму касьцюму і да т. п.)
  • дзеясловы цяперашняга часу змяняюцца па:
    • асобах
    • ліках (гавару, гаворыш, гаворыць, гаворым і г.д.)

Нязьменная частка слова называецца асновай. Каб вызначыць аснову, трэба аддзяліць канчатак. Напрыклад у слове бяроза аснова бяроз-, у слове зялёнаязялён-, у слове шуміцьшум-.

Нязьменныя словы ня маюць канчаткаў і складаюцца толькі з асновы: уздоўж, улетку, хутка.

Уласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да асноўных уласьцівасьцяў слова адносяцца наступныя[1]:

  • Наяўнасьць галоўнага націску.
  • Кожнае слова мае свае асобнае значэньне.
  • Узнаўляльнасьць (слова існуе ў мове як гатовая самастойная адзінка й у момант маўленьня ўзнаўляецца, а не вынаходзіцца зноўку).
  • Самастойнасьць (здольнасьць быць ужытым у якасьці асобнага выказваньня; адносная свабода разьмяшчэньня словаў у сказе).
  • Непранікальнасьць слова (немагчымасьць разрыву адзінкі іншымі членамі). Выключэньні: «ніхто», «ні ад каго» й да таго падобнае
  • Спалучальнасьць (здольнасьць спалучацца зь іншымі словамі па вызначаных правілах).
  • Чутнасьць (існаваньне слова ў гукавай/бачнай абалонцы).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Разнастайнасць багацця мовы. Новае і старое слова ў развіцці мовы. (Збор нарысаў па беларускай лексікалогіі) / Шматаўтарства. Адказны за збор к. ф. н. Кісялёў А. — Коўна, 2012 — С. 11—12

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Слова. Электронная энцыкляпэдыя.
  • Слова. Словник української мови (укр.).