Спартак Масква (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спартак Масква
Заснаваны 1922
Горад Масква, Расея
Стадыён Адкрыцьцё Арэна
Умяшчальнасьць: 45 360
Прэзыдэнт Леанід Фядун[d]
Кіраўнік Лукойл
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2022—2023 3 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
spartak.com

«Спарта́к Масква́» (па-расейску: Спартак Москва) — расейскі футбольны клюб з гораду Масквы. Заснаваны ў 1922 годзе. 12-разовы чэмпіён СССР, 10-разовы чэмпіён Расеі, 10-разовы ўладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка Расеі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1922—1935[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МГС у 1922 годзе

Папярэднік «Спартака» МГС быў заснаваны 18 красавіка 1922 году спартоўцамі з маскоўскага раёну Чырвоная Прэсьня, паводле прапановы Івана Арцем’ева[1]. Група энтузіястаў, з Арцем’евым на чале, атрымала дазвол на злом некалькіх закінутых дамоў у раёне Прэсьненскай заставы для наступнага будаўніцтва стадыёну. У 1922 годзе ўжо былі гатовыя трыбуны, агароджы, распранальні й само поле. Паралельна адбылася рэарганізацыя двух фізкультурных калектываў: «Расейскага гімнастычнага таварыства» і «Таварыства фізычнага выхаваньня» Прэсьненскага футболу, то бок, іх пераўтварылі ў «Маскоўскі гурток спорту» (МГС). Тады ж у каманду прыйшлі браты Старасьціны (Мікалай, Аляксандар, Андрэй і Пётар), зь якімі зьвязана вялізная частка гісторыі «Спартаку». Назва будучай каманды выклікала бурныя спрэчкі, і ў рэшце рэшт спыніліся на кампрамісным варыянце — «Маскоўскі гурток спорту Чырвонапрэсьненскага раёну» («МГС»), але ўжо праз год клюб быў перайменаваны ў «Чырвоную Прэсьню», як і прапаноўвалася першапачаткова Арцем’евым. Да 1935 году каманда выступала пад назвамі «Чырвоная Прэсьня», «Харчавік» і «Промкаапэрацыя».

Папярэднікі «Спартака» выступалі ў чэмпіянаце Масквы — першы год у клясе «Б», але заняўшы першае месца як у вясновым, гэтак і восеньскім турнірах, каманда трапіла ў клясу «А», спаборніцтва ў якім адразу ж выйграла. Усяго ў 1923—1935 гадох каманда чатыры разы перамагала ў першынстве Масквы, і пяць разоў станавілася першай у «клюбным заліку» — комплексным паказчыку, які ўлічваў акрамя вынікаў гульняў яшчэ й выступленьні малодшых камандаў, статыстычныя паказчыкі, гульнявую дысцыпліну й агульную працу спартовай сэкцыі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 24 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Малдовы Аб Алег Рабчук 1998
4 Сьцяг Парагваю Аб Алексіс Дуартэ 2000
5 Сьцяг Расеі Аб Леон Клясэн 2000
6 Сьцяг Сэрбіі Аб Срджан Бабіч 1996
7 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Собалеў 1997
8 Сьцяг Нігерыі ПА Віктар Мозэс 1990
9 Сьцяг Коста Рыкі Нап Манфрэд Угальдэ 2002
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Квінсі Прамэс 1992
14 Сьцяг Расеі Аб Георгі Джыкія (капітан) 1993
17 Сьцяг Расеі Нап Антон Зінькоўскі 1996
18 Сьцяг Расеі ПА Наіль Умяраў 2000
19 Сьцяг Парагваю Нап Хэсус Мэдына 1997
20 Сьцяг Партугаліі Аб Тамаш Таварыш 2001
22 Сьцяг Расеі ПА Міхаіл Ігнатаў 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Расеі Аб Мікіта Чарноў 1996
25 Сьцяг Расеі ПА Даніл Пруцаў 2000
35 Сьцяг Люксэмбургу ПА Крыстафэр Мартынш 1997
39 Сьцяг Расеі Аб Павал Маслаў 2000
47 Сьцяг Расеі ПА Раман Зобнін 1994
57 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Селіхаў 1994
68 Сьцяг Расеі ПА Руслан Літвінаў 2001
77 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Нап Тэо Банганда 1995
82 Сьцяг Расеі Аб Данііл Хлусевіч 2001
87 Сьцяг Расеі ПА Данііл Зорын 2004
88 Сьцяг Расеі Бр Ільля Сьвінаў 2000
97 Сьцяг Расеі Аб Данііл Дзянісаў 2002
98 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Максіменка 1998

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нисенбойм Э., Расинский В. Спартак Москва. Официальная история 1922-2002. — Москва: МС Медиа, 2002. — С. 10—14. — 870 с. — ISBN 5-902215-01-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]