Стандартная бібліятэка C

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стандартная бібліятэка C — частка стандарту ANSI C і ISO C, якая стварае першапачатковае плятформанезалежнае асяродзьдзе праграмы. Гэта не канкрэтная бібліятэка, а ўсяго набор патрабаваньняў для плятформаў, на якіх працуюць праграмы, напісаныя на C. Існуюць некалькі рэалізацыяў Стандартнай бібліятэкі C, у шэрагу якіх GNU C Library (glibc), BSD libc, klibc і іншыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да сваёй стандартызацыі Сі ня меў убудаванай функцыянальнасьці для працы з уводам-вывадам. Празь некаторы час супольнасьць праграмістаў выказала сваі ідэі і гатовыя рэалізацыі таго, што цяпер завецца стандартнай бібліятэкай. Большасьць тых ідэяў былі ўключаныя ў стандарт C.

Як C, гэтак і Unix былі створаныя ў Bell Labs на мяжы 60-70-х гадоў. За адно дзесяцігодзьдзе мова праграмаваньня C набрала вялікую папулярнасьць сярод распрацоўнікаў. Розныя ўнівэрсытэты і арганізацыі пачалі далейшае разьвіцьцё мовы, але ў 1980-х гадах несумяшчальнасьць паміж рознымі варыянтамі мовы стала відавочнай. У 1983 годзе Амэрыканскі нацыянальны інстытут стандартаў стварыў камітэт па стварэньню стандарту мовы, вядомага цяпер як ANSI C. У выніку быў створаны асобны стандарт C89, складзены ў 1989 годзе. Частка стандарту была выдадзеная ў якасьці бібліятэк, вядомых як стандартная бібліятэка ANSI C.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Браян Кэрніган, Дэніс Рычы. Язык программирования С, 2-е выданьне. Выдавецкі дом «Вільямс», 2009. — 304 ст. ISBN 978-5-8459-0891-9  (рас.); ISBN 0-13-110362-8  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • C Standard Library. Падрабязнае апісаньне загаловачных файлаў.  (анг.)