Старое Масева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старое Масева
польск. Stare Masiewo
Старое Масева
Першыя згадкі: 2 палова 18 ст.
Былая назва: Масева Першае, Масева І
Мясцовая назва: Масяво Старое
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Нараўка
Насельніцтва: 73 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-220
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′0″ пн. ш. 23°56′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.93333° у. д. / 52.76667; 23.93333Каардынаты: 52°46′0″ пн. ш. 23°56′0″ у. д. / 52.76667° пн. ш. 23.93333° у. д. / 52.76667; 23.93333
Старое Масева на мапе Польшчы
Старое Масева
Старое Масева
Старое Масева
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Старо́е Масе́ва (па-польску: Stare Masiewo, на мясцовай беларускай гаворцы: Масяво́ Старо́е[2]) — вёска ў Польшчы, разьмешчаная ў Падляскім ваяводзтве, у Гайнаўскім павеце, у гміне Нараўка.

Вёска мяжуе зь Белавескай пушчай, а побач зь вёскай праходзіць дзяржаўная мяжа з Рэспублікай Белрусь.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Семяноўка[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Нараўка[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ужо ў 17 ст. на месцы сёньняшняга Масева існавалі смалярні, у якіх пераапрацоўвалася дрэва на смолу ды калійныя солі. Першыя згадкі пра вёску датуюцца 1780 годам, а з 1796 г. вядомыя прозьвішчы масеўцаў: Бялюкевіч, Бандарук, Філановіч, Галасовіч, Янюк, Кампінскі, Лабінскі, Мораз, Макарэвіч, Анішчук, Бура, Сьцепанюк, Шарынскі ды Вільчак. На пачатку 19 ст. у Масеве ды суседнім Чале(pl) пасяляліся нямецкія асаднікі (пакінулі гэтыя землі ў час Першай суседняй вайны, але сьледам іхняй тут прысутнасьці асталіся лютэранскія могілкі, якія знаходзяцца ў Белавескай пушчы радам з Масевам)[2]. Сьпярша тутэйшыя ўніяцкія, а пасьля праваслаўныя жыхары прыналежалі парафіі ў Ціхаволі, потым да Нараўкі, а з 1957 году да семяноўскай парафіі. У міжваенны пэрыяд Масева прыналежала да гміны Масева з адміністрацыйным цэнтрам у Нараўцы (першапачаткова Белавескага, а пасьля 1922 году Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва). Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 534 жыхары (41 каталікоў, 461 праваслаўных, 6 лютэранаў ды 26 габрэяў, усе запісаныя пагалоўна палякамі)[5]. У міжваенны пэрыяд існаваў тут пастарунак паліцыі, школа, пякарня, млын. На пераломе чэрвеня ды ліпеня 1941 году немцы высялілі жыхароў да Белавежы, а вёску зьнішчылі. Старое Масева пачало адбудоўвацца з 1944 году[2]. Пасьляваенны час прынёс рэзкае скарачэньне колькасьці жыхароў, а самая вёска пачала набываць характару дачнага пасёлку.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Піліп Мядзьведзь (1889/1890 — 1937), савецкі дзяржаўны дзяяч, удзельнік барацьбы за ўсталяваньне савецкай улады ў БССР і РСФСР

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з ЗамошшамПраверана 7 кастрычніка 2015 г.
  2. ^ а б в Старое Масева і Новае Масева (пол.) Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 9 красавіка 2015 2015 г.
  3. ^ Праваслаўная парафія сьв. Юрыя Пераможцы ў Семяноўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  4. ^ Парафія сьв. Яна Хрысьціцеля ў Нараўцы (пол.) Праверана 8 красавіка 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 9 (пол.) Праверана 9 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старое Масевасховішча мультымэдыйных матэрыялаў