Староства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Староства — традыцыйная беларуская назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі трэцяга роўню ад часоў Вялікага Княства Літоўскага[1][2], якая адпавядае сельсавету — ужыванаму з савецкіх часоў запазычаньню з расейскай мовы[3]. Кіраўнік — нягродавы староста. На другім роўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу староства традыцыйна ўлучаецца ў склад павету.

Апрача Вялікага Княства Літоўскага, староствы гістарычна існавалі ў Каралеўстве Польскім і Аўстра-Вугоршчыне (на Галічыне). Адна з сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Летувы.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускае слова староста (стараста) выводзіцца ад праславянскага *starostъ і зьвязваецца з прыметнікам стары[4].

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Староства (Вялікае Княства Літоўскае)

У Вялікім Княстве Літоўскім староствы існавалі з XVI ст. як адміністрацыйна-тэрытарыяльная і гаспадарчая адзінка, якую вялікі князь (кароль) даваў на часовае карыстаньне фэўдалам за службу[5]. Існавалі два віды старостваў:

  • Гродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне вакол сядзібы гродавага старосты, якое знаходзілася ў яго кіраваньні і прызначалася на яго ўтрыманьне
  • Нягродавае староства — дзяржаўнае ўладаньне, якое здавалася ў арэнду і не было зьвязанае з выкананьнем абавязкаў гродавага старосты

Летува[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Летувы

У Летуве староства (лет. seniūnija) ёсьць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай трэцяга ўзроўню. Староствы ўлучаюцца ў склад раёнаў, якія ўваходзяць у склад паветаў. Цяпер у Летуве налічваецца 546 старостваў. На чале староства стаіць выбарны староста (лет. seniūnas).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
  2. ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 17.
  3. ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 11. — Менск, 2006. С. 285.
  4. ^ Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. 12. — Менск: Беларуская навука, 2008. С. 291.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 559.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]