Сыльвэстар III (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыльвэстар III (папа рымскі)
па-лацінску: Silvester PP. III
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1000
Памёр 1060-е або кастрычнік 1063
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[1]
Заняткікаталіцкі сьвятар

Сыльвэстар III (па-лацінску: Silvester PP. III), сьвецкае імя Джаваньні дэй Крэсчэнцы-Атавіяні (па-італьянску: Giovanni dei Crescenzi–Ottaviani); памёр 1062 ці 1063) — папа рымскі з 20 студзеня па 10 сакавіка 1045 году. У шэрагу дасьледаваньняў называецца антыпапам.

Да абраньня папам быў біскупам Сабіны. Абраны папам падчас выгнаньня Бэнэдыкта IX з Рыма. Стаўленік сям’і Крэсчэнцы[2]. Празь некалькі два месяцы пасьля свайго абраньня быў скінуты Бэнэдыктам IX.

Сабор у Сутры ў сьнежні 1046 году пазбавіў яго сьвятарства й адправіў у манастыр. Нягледзячы на гэтае рашэньне, ён выконваў функцыі біскупа Сабіны як мінімум да 1062 году, а ягоны пераемнік ўступіў на гэты пост у 1063 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  2. ^ Лортц Й. «История Церкви, рассмотренная к связи с историей идей», т. 1-2. — М.: Христианская Россия, 1999.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]