Сымпліцыюс (папа рымскі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымпліцыюс (папа рымскі)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 420
Памёр 10 сакавіка 483[1]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп
Дзень памяці10 сакавіка

Сымпліцыюс (па-лацінску: Simplicius PP.; Тывалі10 сакавіка 483, Рым) — папа рымскі з 3 сакавіка 468 году па 10 сакавіка 483 году. Паходзіў з гораду Тывалі.

Падчас панаваньня Сымпліцыюса была скасавана Заходняя Рымская імпэрыя, а Адаакр стаў кіраўніком Італіі. Разам з тым, Сымпліцыюс спрабаваў захаваць прэстыж рымскай катэдры й уступаў у дагматычныя спрэчкі з канстантынопальскім патрыярхам Акакіем і бізантыйскім імпэратарам Зэнонам.

Сымпліцыюс вёў актыўнае царкоўнае будаўніцтва. Ён упершыню пераабсталяваў паганскі храм Фаўна на Цэлыі ў хрысьціянскую царкву-базыліку, прысьвечаную першапакутніку Стэфану. Яму ж Сымпліцюс прысьвяціў яшчэ царква ў Сан-Лярэнца, а царкву на Эсквіліне апосталу Андрэю.

Паводле календаоу Рымска-каталіцкай царквы дзень памяці Сымпліцыюса сьвяткуецца 10 сакавіка[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Каталіцкая энцыкляпэдыя (анг.) — 1995.
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.
  3. ^ Martyrologium Romanum. Libreria Editrice Vaticana. 2001 ISBN 88-209-7210-7

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сымпліцыюс (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў